Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.03.2026

Прафарыентацыйная экскурсія ў ААТ "Вулькаўскі світанак"

26 сакавіка ААТ "Вулькаўскі світанак" арганізаваў для аграрных класаў раёна прафарыентацыйную экскурсію, удзельнікамі якой сталі і старшакласнікі "Сярэдняй школы аг. Вулька-2".

У ходзе мерапрыемства была наведана малочнатаварная ферма "Любачын", арганізавана наведванне палёў гаспадаркі, азнаямленне з тэхналагічнымі працэсамі вясенне-палявых работ, агляд сельскагаспадарчай тэхнікі.

Дырэктар ААТ "Вулькаўскі світанак" Соц В. І. пазнаёміў удзельнікаў экскурсіі з умовамі і магчымасцямі працы ў гаспадарцы. Школьнікі наведалі аб'ект, які будуецца, — інтэрнат для маладых спецыялістаў.

Загадчык сектара па кадрава-прававой рабоце і справаводстве Бярозка І. А. інфармавала аб магчымасці паступлення ва ўстановы сельскагаспадарчай накіраванасці на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

У ходзе мерапрыемства навучэнцы атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць, ад намесніка начальніка ўпраўлення Абраўца Б.М.

Экскурсія была вельмі змястоўнай, насычанай і карыснай, падарыла старшакласнікам шмат прыемных і незабыўных момантаў.

Разделы сайта