З 18. 01. 2021па 23.01.2021 ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа аг. Вулька-2” праводзіўся Тыдзень нямецкай мовы.
Асноўнай мэтай правядзення Тыдня стала развіццё пазнавальнага інтарэсу вучняў да краіны вывучаемай мовы, фарміраванне культуры моўных зносін, фарміраванне матывацыі да вывучэння замежнай мовы.
У Тыдні нямецкай мовы прынялі ўдзел вучні ўсіх класаў, з 3 па 11. У рамках тыдня былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
- Урок-спаборніцтва “Нямецкая мова – гэта вельмі цікава” ў 4 класе
- Пазакласнае мерапрыемства “Самы разумны” ў 3 класе
- Конкурс “Я ведаю” ў 8 класе
- Віктарына “Гарады Германіі” ў 10 класе
- Конкурс плакатаў “Мая нямецкая мова” (5-11 класы)
- Урок-гутарка “Цікавыя факты пра Германію і немцаў” у 11 класе
- Гульня “Нямецкая мова – гэта супер” у 5 класе
- Гульня-падарожжа “Святы і звычаі” ў 6 класе
- КВЗ “Знаўцы нямецкай мовы” ў 7 класе
- Віктарына “Эрудыт” у 9 класе
- Конкурс вырабаў “Зімовыя святы ў Германіі” (3-11 класы)
Вучні 3 класа, якія вывучаюць нямецкую мову першы год, былі ў захапленні ад свайго пазакласнага мерапрыемства. Гэта і не дзіўна, так як заданні мерапрыемства былі і цікавымі, і амаль усім па сілах. Перамогу ў выніку атрымала Насеня Дар`я.
У суботу адбылося падвядзенне вынікаў конкурса плакатаў “Мая нямецкая мова”. У ім удзельнічалі вучні 5-11 класаў. Мэтамі правядзення мерапрыемства былі стымуляванне матывацыі вучняў да вывучэння замежнай мовы і развіццё ўяўлення і фантазіі. Усе вучні ахвотна прымалі ўдзел у конкурсе, але, тым не менш, неабходна адзначыць высокую актыўнасць вучняў 7 і 10 класаў. Пераможцай у конкурсе стала Кіпцэвіч Алёна з 10 класа.
У цэлым Тыдзень нямецкай мовы прайшоў на добрым узроўні, усе запланаваныя мерапрыемствы былі праведзены. Недахопам ў правядзенні Тыдня стала адсутнасць магчымасці праводзіць мерапрыемствы паміж класамі з прычыны прынятых мер па прадухіленню распаўсюджання каронавіруснай інфекцыі.
раскрыть » / « свернуть