Ўрок гісторыі Беларусі ў 9 класе
Тэма. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкі акупацыйны рэжым.
А.Ц.Вячорка, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Мэты і задачы.
- Расказаць аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны, мэтах гітлераўцаў і разгледзець значэнне абарончых баёў летам 1941г. на Беларусі;
- Вызначыць прычыны адступлення Чырвонай Арміі ў пачатку вайны;
- Расказаць пра акупацыйны фашысцкі рэжым і растлумачыць, хто такія калабарацыяністы;
- Развіваць уменні вучняў працаваць калектыўна, лагічна адказваць на пытані;
- Развіваць мысліцельныя здольнасці і выконваць рознаўзроўневыя заданні.
- Выхоўваць пачуццё павагі да людзей, якія мужна змагаліся за Радзіму ў часы Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Тып урока – урок калектыўнай і індывідуальнай працы.
Абсталяванне:
Падручнік, сшытак, карткі з рознаўзроўневымі заданнямі, карта “Вялікая Айчынная вайна”.
Літаратура.
- Захопнікі цытадэлі над Бугам.-М.-1985
- Хатынь. -Мн.- 1970г
- Нарысы па гісторыі Беларусі. Пад рэд. Новіка Н.Я.- Мн.-2000
1 этап урока – матывацыйны.
2 этап урока – пошукавы. Ажыццяўляецца прамежкавы кантроль.
Настаўнік. Сёння ў нас тэма – “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкі акупацыйны рэжым.” Але папярэдадні наш матэрыял - гэта пачатак Другой сусветнай вайны. Сёння мы з вамі будзем працаваць па групах – калектыўна. Адзін з групы будзе адказваць, астатнія – дапаўняць. Кожнай групе будзе дано адно заданне. Вам даецца 2 хвілінкі на абдумванне пытання. Адзнака будзе ставіцца актыўным вучням і групе, якая будзе працаваць актыўна (першая частка працы вучняў адбываецца ў вуснай форме).
Кожнай групе раздаюцца карткі з рознаўзроўневымі заданнямі (выконв. вусна).
1 картка.
1 узровень.
1) Якая падзея адпавядае наступнай даце – 17 верасня 1939г.?
2 узровень.
2) Дайце азначэнне наступным тэрмінам і расшыфруйце скарачэнне: а) асаднікі б) ТБШ в) крызіс
3 узровень
3) Пачатак Другой сусветнай вайны. Пералічыце краіны, якія былі акупіраваны немцамі да 1941г
|
2 картка.
1 узровень.
1) Якая падзея адбылася ў 1933г. у Германіі?
2 узровень.
2) Дайце азначэнне наступным тэрмінам і расшыфруйце скарачэнне: а) крэсы ўсходнія б) КПЗБ в) санацыя
3 узровень
3) Чаму не ўдалося стварыць сістэму калектыўнай бяспекі напярэдадні Другой сусветнай вайны?
|
3 картка.
1 узровень.
1) Якая падзея адпавядае наступнай даце – 3 верасня 1939г.?
2 узровень.
2) Дайце азначэнне наступным тэрмінам і расшыфруйце скарачэнне: а) дэпартацыя б) КСМЗБ в) канфрантацыя
3 узровень
3) Расказаць пра савецка – германскія дагаворы, сакрэтны пратакол. Што можна сказаць пра сакрэтны пратакол сёння? Ці можна лічыць гэты дакумент юрыдычна сапраўдным?
|
4 картка.
1 узровень.
1) Якая падзея адбылася 28 верасня 1939г.?
2 узровень.
2) Дайце азначэнне наступным тэрмінам і расшыфруйце скарачэнне: а) паланізацыя б) БСРГ в) камасацыя
3 узровень
3) Раскрыйце значэнне для беларускага народа працэс уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.
|
5 картка.
1 узровень.
1) Якая падзея адпавядае наступнай даце – 22 чэрвеня 1941г.?
2 узровень.
2) Дайце азначэнне наступным тэрмінам і расшыфруйце скарачэнне: а) дэпрэсія б) БХД в) рэпрэсіі
3 узровень
3) Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
|
3 этап урока – карэкцыйны (выконваецца пісьмова ў 4-х групах)
1 картка.
Што адбылося:
- 1919-1922гг.
- 22 чэрвеня 1941г.
- 28 верасня 1939г
Што такое нацыяналізацыя, каланізацыя, КПЗБ?
|
2 картка.
Што адбылося:
- 1933г
- 23 жніўня 1939г.
- май 1941г
Што такое рэпрэсіі, санацыя, КСМЗБ?
|
3 картка.
Што адбылося:
- 20 жніўня 1939г.
- 2 лістапада 1939г.
- 27 верасня 1940г
Што такое крэсы усходнія, асаднікі, БСРГ?
|
4 картка.
Што адбылося:
- 3 верасня 1939г.
- снежань 1940г.
- вясна1940г
Што такое канфрантацыя, план “Барбароса”, НСДАП?
|
4 этап урока – новая тэма “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны” (Самастойная праца вучняў з тэкстам падручніка пры адказе на пытанні па карткам. Кожная група атрымлівае заданне)
1 картка.
1-2б.
- Калі пачалася вяліка айчынная вайна?
3-4б.
2. Што такое мабілізацыя, эвакуацыя?
5-6б.
3. Мэты гілераўцаў.
7-8б.
- Ці неслі фашысты свабоду і незалежнасць беларускаму народу?
|
2 картка.
1-2б.
- Хто змагаўся з ворагам у першыя дні вайны?
3-4б.
2. Хто такія П.С.Рабцаў, Д.В.Кокараў, С.М.Гудзімаў? Хто здзейсніў таран над Брэстам?
5-6б.
3. Якое значэнне мелі абарончыя баі летам 1941г. на тэрыторыі Беларусі?
7-8б.
4. Расказаць пра мужнасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці, подзвігаў лётчыкаў, камандзіраў Чырвонай Арміі
|
3 картка.
1-2б.
- Што такое ЗахАВА?
3-4б.
2. Калі была створана Стаўка Галоўнага камандвання?
5-6б.
3. Назваць прычыны адступлення Чырвонай арміі ў пачатку вайны.
7-8б.
4. Што вы ведаеце пра паўлава, А.М.Кіжаватава, В.М.Усава?
|
4 картка.
1-2б.
- Што такое план “Ост”?
3-4б.
2. Што таоке палітыка генацыда, тэрор?
5-6б.
3. Што склада ідэалагічную аснову фашысцкай палітыкі генацыду на акупіраваных тэрыторыях?.
7-8б.
4. Расказаць пра фашысцкі акупацыйны рэжым.
|
5 картка.
1-2б.
- Што адбылося 22 сакавіка 1943г.?
3-4б.
2. Хто такія калабарацыяністы?
5-6б.
3. Хто з беларускага насельніцтва і чаму пайшоў на службу да гітлераўцаў?
7-8б.
4. Расказаць пра карныя экспедыцыі немцаў на тэрыторыі Беларусі.
|
Прыкладныя адказы на карткі.
22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны ў 4 гадзіны раніцы Германія вераломна напала на СССР. У гэты ж дзень была аб’яўлена мабілізацыя ў армію мужчын ва ўзросце ад 23 да 36 гадоў.
Мабілізацыя – перавод узброенных сіл дзяржавы з мірнага стана на ваенны, прызыў ваенна абавязаных грамадзян на вайну.
23 чэрвеня 1941г. была створана Стаўка Галоўнага Камандвання (з 10 ліпеня – Стаўка Вярхоўнага камандвання)
Мэта гітлераўцаў – захапіць Савецкі Саюз ў скарацечнай кампаніі да зімы 1941г. і г.д.
На тэрыторыі Беларусі немцы ўстанавілі рэжым тэрору, здзекаў і гвалту насельніцтва. Яны праводзілі палітыку генацыду. Па плану “Ост” планавалася знішчыць 75 % беларусаў, украінцаў, рускіх, а 25% насельніцтва планвалася анямечыць.. Што тычыцца яўрэйчкага і цыганскага насельніцтва, то яго планавалася знішчыць поўнасцю. У першыя дні акупацыі была знішчана Савецкая ўлада. Быў уведзены новы адміністрацыйны падзел, паводле якога прыкладна 3я чпстка тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі была ўключана ў склад Генеральнай акругі. Яна ўваходзіла ў рэйхс камісарыят “Остланд”з рэзідэнцыяй у Рызе. Тэрыторыя гэта падзялялася на 11 акруг (гебітаў). На чале гэтай генеральнай акругі стаяў В.Кубэ. У 1943г ён быў знішчаны мінскімі падпольшчыцамі – Мазанік, Траян, Осіпавай. На яго месца быў прызначаны генерал – лейтэнант паліцыі – фон Готберг. Астатнія тэрыторыі ўключаліся ў склад іншых адміністрацыйных кіраванняў фашысцкай Германіі. У гарадах немцам дапамагалі бурмістры, у воласці – старшыні, у вёсцы – старосты.
Калабарацыяністы – гэта здраднікі, гітлераўскія памагатыя. Былі створаны прафашысцкія арганізацыі калабарацыяністаў. Галоўная іх мэта – стварэнне самастойнай Беларусі з дапамогай захопнікаў. Беларускія калабарацыяністы выкарыстоўвалі ў якасці сваіх сімвалаў герб “Пагоня” і бел-чырвона–белы сцяг. Віталі адзін аднаго словамі “Жыве Беларпусь!”. На акупіраванай тэрыторыі людзі працавалі па 12-14 гадзін, плацілі падаткі, здавалі с/х прадукты, жывёлу.
Узброенай апорай фашысцкга рэжыму ў Беларусі з’яўляліся акупацыйныя войскі – ахоўныя дывізіі, службы СД (служба бяспекі), СС (ахоўныя атрады), гестапа – паліцыя і інш.. Усяго на Беларусі немцы трымалі ваенна – паліцэйскія сілы колькасцю да 160 тыс. чал. На Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці, іх філіялаў, аддзяленяў. Самы буйны лагер, які займае 4 месца пасля Асвенцыма, Майданэка, Трэблінкі – гэта Трасцянец, дзе было закатавана больш за 200 000 чалавек. 140 карных экспедыцый правялі немцы ў адносінах да мірнага насельніцтва. Пад час іх цэлыя раёны і вёскі былі ператвораны ў “зоны пустыні”, знішчана цывільнае насельніцтва. 628 вёсак было спалена, 186 з іх не было адноўлена наогул. Загінуў кожны 4 жыхар Беларусі. 22 сакавіка 1943г. немцы спалілі жывымі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь, што каля Лагойска – 149 чалавек, з іх 75 дзяцей. У 1969г. тут быў адкрыты мемарыял – арзітэктурна-скульптурны комплекс на ўмацаванне памяці ўсіх ахвяр фашысцкага генацыда. Сёння над вёскай Хатынь званяць званы.
5 этап урока – кантрольна – рэфлексійны (праводзіць настаўнік).
Выконваюцца заданні на замацаванне тэмы ў вуснай форме.
- Калі была створана Стаўка Галоўнага Камандвання? (23 чэрвеня 1941г)
- Калі была аб’яўлена мабілізацыя ў армію? (22 чэрвеня 1941г)
- Колькі было зроблена вылетаў нашых самалётаў у першы дзень вайны? (1890)
- Хто з лётчыкаў здзейсніў 1,2,3 тараны? (Кокакараў, Гудзімаў, Рабцаў)
- Які подзвіг здзейсніў палітрук Данілаў? (збіў 2 самалёты, а 3 тараніў)
- Назваць герояў – абаронцаў Брэсцкай крэпасці. (Зубачоў, Фамін, Наганаў, Гаўрылаў)
- На які дзень вайны быў захоплены Мінск? (Сёмы)
- Дзе і калі былі выкарыстаны “Кацюшы”? (14 ліпеня 1941 г. пад Оршай)
- Колькі дзён абараняўся Магілёў? (23)
- Калі была захоплена Беларусь немцамі?(да пачатку верасня 1941г)
- Як называлася нямецкая групоўка, якая накіроўвалася на Маскву праз Брэст-Мінск?(група армій “Цэнтр”)
- Як называлася палітыка немцаў па знішчэнню асобных груп насельн6іцтва па расавых, этнічных, нацыянальных прызнаках? (палітыка генацыда)
- Якая частка тэрыторыі Беларусі была ўключана ў склад Генеральнай акругі Беларусь? (прыкладна 3я частка тэрыторыі цэнтральнай Беларусі)
- Як называўся вышэйшы орган кіравання ў Генеральнай акрузе Беларусь? (Генеральны камісарыят)
- Хто такія калабарацыяністы? (здраднікі, гітлераўскія памагатыя)
- Колькі было лагераў смерці на тэрыторыі Беларусі? (больш 260)
- Якія падзеі адбыліся 22 сакавіка 1943 года? (спалена вёска Хатынь)
- Колькі наогул было спалена беларускіх вёсак пад час вайны? (628)
- Колькі чалавек немцы вывезлі ў Германію з Беларусі? (380 тысяч чалавек)
6 этап урока – ацэньванне ведаў вучняў.
7 этап урока – запіс дамашняга задання
раскрыть » / « свернуть