13 снежня навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Вялікая піянерская гульня", якая праходзіла на базе школы №4 г.Лунінца. У гэты дзень свае веды і кемлівасць дэманстравалі навучэнцы дзвюх узроставых груп: малодшыя школьнікі 9-10 гадоў і старэйшыя, 11-13 гадоў.
Удзельнікі спаборнічалі ў камандным фармаце, адказвалі на пытанні пра гісторыю БРПА, знакавыя падзеі, піянерскія традыцыі, а таксама пра сучасныя ініцыятывы і дасягненні арганізацыі.
Асобныя туры былі прысвечаны творчасці, лагатыпам, маскотам і медыяпраектам, што зрабіла квіз не толькі пазнавальным, але і візуальна насычаным.
Мерапрыемства стала сапраўдным святам сяброўства, згуртаванасці і павагі да піянерскай спадчыны. Кожная каманда паказала не толькі веды, але і ўменне працаваць разам, падтрымліваць адно аднаго і радавацца агульным перамогам. Па выніках гульні нашай камандзе “Дружба” была ўручана падзяка , з чым мы іх і віншуем.
“БРПА — гэта не толькі гісторыя, гэта — мы, наша энергія, нашы ідэі і нашы справы!”

раскрыть » / « свернуть