Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Учителю белорусского языка и литературы

                                                                                                                                      Ходзіна Г. У.

                               ЗА СМУГОЮ СТАГОДДЗЯЎ

                      АБАГУЛЬНЯЛЬНЫ ЎРОК-КОНКУРС

   Мэта: падагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Вусная народная творчасць”; выпрацоўваць навыкі вылучэння адметных жанравых уласцівасцей фальклорных твораў; развіваць навыкі працы ў групе, вучыць абгрунтоўваць свой выбар; ствараць умовы для праяўлення творчых здольнасцей вучняў; выхоўваць павагу да народнай спадчыны, пачуццё нацыянальнай годнасці і гонару за свой народ.

   Форма: урок-конкурс з прымяненнем інтэрактыўных гульняў (інтэрнэт), тэставых заданняў, прэзентацыі “За смугою стагоддзяў”.

  Эпіграф:    Ад прадзедаў спакон вякоў

                      Мне засталася спадчына;

                      Паміж сваіх і чужакоў

                     Яна мне ласкай матчынай.                   Янка Купала

                                          ХОД    УРОКА

   1. Арганізацыйны момант.

   Настаўнік вітаецца з класам, агучвае тэму ўрока, прызначае двух памочнікаў, якія будуць дапамагаць у тэхнічных і арганізацыйных пытаннях.

   Слова настаўніка: З маленства і назаўжды ўваходзіць у наша жыццё народная паэзія. Спачатку нас прываблівае калыханка, пасля мы захапляемся цікавымі. Дзівоснымі казкамі, здзіўляемся мудрасці і паэтычнаму хараству прыказак і загадак. З легендаў і паданняў паўстае перад намі мінулае нашага народа, роднай Беларусі. Вусная народная творчасць, як невычэрпная крыніца, узбагачае і ўзмацняе нашу мову і літаратуру, наша жыццё. Цудоўнаму народнаму мастацтву і майстэрству мы і прысвячаем сённяшні ўрок.

   Гучыць музыка.

  Настаўнік. У сённяшнім конкурсе прымаюць удзел тры каманды: “Сябры”, “Сузор’е”, “Асілкі”. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае пэўную колькасць зорачак. Пераможа тая каманда, якая набярэ большую колькасць. Я аб’яўляю пачатак першага конкурсу.

    2. Ход конкурсу.

                                        1 ТУР. “ТЭАРЭТЫЧНЫ”

   Кожнай камандзе адрасуецца па тры пытанні; за кожны правільны адказ – адна зорачка.

   1. З якой мовы запазычана слова “фальклор”?

   2. Што азначае слова “фальклор”?

   3. У дачыненні да якіх твораў мы ўжываем слова “фальклор”?

   4. Дайце азначэнне казкі як літаратурнага жанру?

   5. На якія віды падзяляюцца народныя казкі?

   6. У чым адрозненне чарадзейных казак ад бытавых?

   7.Што сабою ўяўляе легенда як літаратурны жанр?

   8. Што такое прыказка?

   9. Пра які літаратурны жанр ідзе размова: …- прадказванне пэўнага выніку, пацверджанае шматвяковым вопытам.

                                   2 ТУР. “У СВЕЦЕ КАЗАК”

   1. Пазнай казку па малюнку. (Кожная каманда прадстаўляе свае малюнкі, падрыхтаваныя загадзя, камандам-саперніцам, якія павінны здагацца, які эпізод і з якой казкі адлюстраваны на малюнках; за кожны правільны адказ – дзве зорачкі).

   2. Віктарына “Каму належаць словы?”( Казка “Залаты птах”)

   А) Кажа ён старэйшаму сыну Сцяпану:

- Ідзі ты, сынку, пільнаваць яблыкі. (Бацьку.)

   Б) - Ды вось бяда якая, бегла на паляванне, а трапіла ў яму… Памажы мне, добры чалавек, выбрацца адсюль. Я табе чым хочаш адплачу. (Ваўчыха.)

  В) – Але, я птаха дастаў і слова стрымаў, а яны – браты мае разумныя – ліхадзеі! (Івану.)

   3.Тэст “Разумная дачка”.

1. “Разумная дачка” – гэта казка:

А) аўтарам якой з’яўляецца В. Вітка;

Б) руская народная;

В) бытавая;

Г) пра жывёл;

Д) чарадзейная.

2. Разумная дачка з казкі мела ўзрост:

А)  9 год;

Б) 6 год;

В) 7 год;

Г) 5 год;

Д) 8 год.

3. Бядняк пайшоў па ваду, у кустах знайшоў кволую(-ага), слабую(-ога):

А) цялушку;

Б) казу;

В) каня;

Г) авечку;

Д) свінню.

4. Бядняк знайшоў знаходку тады, калі збіраўся спраўляць (адзначаць):

А) Новы год;

Б) Вялікдзень;

В) вяселле дачкі;

Г) свой дзень нараджэння;

Д) радзіны.

5. Каб рассудзіць бедняка і багача, пан першы раз загадаў:

А пяць загадак;

Б) чатыры загадкі;

В) тры загадкі;

Г) дзве загадкі;

Д) адну загадку.

6. Багатаму суседу разгадаць загадкі дапамог (дапамагла):

А) суседка;

Б) жонка;

В) дачка;

Г) брат;

Д) сын.

7.Кросны, пра якія ўспамінае дачка пры разгадванні другой загадкі, - гэта:

А) назва мясцовасці;

Б) назва маёнтка пана;

В) ручны ткацкі станок;

Г) драўляная пасудзіна, у якой таўкуць што-небудзь;

Д) інструмент для свідравання круглых адтулін у дрэве.

8. Што на свеце сыцей (тлусцей, таўсцей) за ўсё? На гэту загадку багаты сусед адказаў:

А) зямля;

Б) гарбузы ў агародзе;

В) рабы парсюк;

Г)брат Васіль, які жыве ў іншай вёсцы;
д)  карова Буронка.

9. Разгадаўшы ўсе загадкі пана, дзяўчынка засталася ў яго за:

А) прыёмную дачку;

Б) служанку (пакаёўку);

В) лекара;

Г) сястру;

Д) садоўніка.

10. Пан дзяўчынцы сказаў: “Бяры з сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды ідзі дахаты, каб я цябе больш не бачыў!”  Выконваючы гэтую просьбу, дзяўчынка з сабою ўзяла:

А) коней;

Б) карэту;

В) мех мукі;

Г) пана;

Д) розныя каштоўныя ўпрыгажэнні.

                                              АДКАЗЫ

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

в

в

а

д

в

б

в

в

а

г

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                         3 ТУР”НАРОДНАЯ МУДРАСЦЬ”

    Настаўнік.Іх называюць “залацінкамі мудрасці”. Яны – скарбонка духоўнай сілы народа, у іх адлюстраваныя жыццё, культура, думкі і пачуцці беларусаў. Зараз мы выканаем заданні на камп’ютары. (Інтэрактыўныя гульні)

  1. Прыказкі пра Радзіму. 10 зорачак.

  2. Прыказкі пра слова. 7 зорачак.

  3. Прыказкі пра дружбу. 7 зорачак.

   Настаўнік. Нашы продкі былі не толькі працавітымі, але надзвычай назіральнымі і мудрымі. Аналізуючы свае назіранні, людзі заўважалі заканаменарнасці і рабілі адпаведныя высновы, а на іх падставе фармулявалі парады, як найлепшым чынам весці гаспадарку. Гэтыя падказкі - народныя прыкметы і павер’і.

  1. Злучыце павер’е і ягоны вынік. 7 зорачак.(Интэрактыўныя гульні.)

Настаўнік. Зараз невялікі адпачынак. Паглядзіце мультфільм “Прыказкі”.

   Назавіце прыказкі, якія вы запомнілі.

Настаўнік. Яны развіваюць нашу кемлівасць і назіральнасць, вучаць параўноўваць, пашыраюць кругагляд. З імі весела і смешна. Пра які фальклорны жанр ідзе размова? Загадкі.

  1. Паглядзіце на малюнкі. Выберыце тое, што найбольш спадабалася і складзіце як мага больш загадак. Кожная загадка -1 зорачка. (Цыбуля, агурок, морква, капуста, часнок, памідор.)

  2. Загадайце загадкі сваім сапернікам.

  Настаўнік. У духоўнай спадчыне беларусаў асобае месца займаюць легенды.У іх сцвярджаюцца высокія маральныя каштоўнасці: любоў да радзімы і гатоўнасць рашуча абараняць яе, добрасумленнае стаўленне чалавека да працы, да сваіх абавязкаў, справядлівыя і добразычлівыя адносіны паміж людзьмі.

   1. Пазнай легенду па пачатку.

  А) Прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі. Табе толькі спяваць у маіх пакоях. ( Нарач)

Б) Два дні, забіўшыся ў кут, моўчкі трывала, а на трэці, калі зусім прагаладалася, завыла на ўвесь лес. (Пестунь)

В) Хто гэта?  Яна дастала з пакунка смаляк ды падпаліла пакоі адзін за адным. (Нара)

                                 ДАДАТКОВЫЯ ЗАДАННІ

1.Конкурс “Падбяры пару”  За некалькі хвілін каманды павінны падабраць да рускіх прыказак беларускія.

Рускія прыказкі

Беларускія прыказкі

1. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.

А. Калі ўлез у дугу, не кажы не магу.

2. На чужой каравай рот не разевай.

Б. У ціхім балоце чэрці растуць.

3.Труд кормит, а лень портит.

В. Цікаўнай Амілі нос прышчамілі.

4. Взялся за гуж – не говори, что не дюж.

Г. Не будзь ласы на чужыя каўбасы.

5. Сделал дело –гуляй смело.

Д. Чалавек без сяброў, што печ без дроў.

6. В тихом омуте черти водятся.

Е. Скончыў работу – гуляй у ахвоту.

7. Любопытной Варваре нос оторвали.

Ё. Дзе шчырая праца – там густа, а дзе лянота – там пуста.

Адказы: 1д, 2г, 3ё, 4а, 5е, 6б, 7е.

   2. Конкурс “Хто правільна збярэ прыказкі”. Каманда павінна завяршыць прыказкі, падабраўшы адпаведную канцоўку.

Прыказкі

Падказкі

1.Адзін з сошкай…

А…дзесяць пацее.

2.Адзін сыцее…

Б…за саломіну схопішся.

3. Хто людзям не верыць…

В…той і свайго не мае.

 

4.Людзей слухай…

Г…а з дурнем і свой страціш.

5.Калі топішся…

Д…той сабе веры не дасць.

6.Сёння зробіш..

Е…а справу сёння зрабі.

7.Сон на заўтра адлажы…

Ё…а свой розум май.

8.Хто не шануе чужога…

Ж…заўтра як знойдзеш.

9. З разумным павядзешся – розуму набярэшся…

З…а сямёра з ложкай.

Адказы: 1з, 2а, 3д, 4ё, 5б, 6ж, 7е, 8б, 9г.

     Настаўнік. Мы з вамі добра папрацавалі, выканалі ўсе заданні. Цяпер давайце звернем увагу на эпіграф. Мы сёння гаварылі пра нашу спадчыну. Яе стваральнікам з’яўляецца беларускі народ. Яна нам засталася, каб мы яе ведалі і бераглі.

  3. Рэфлексія. Ці спадабаўся вам урок?

Ці хочацца вам яшчэ калі-небудзь пабываць на падобным уроку? Растлумачце чаму.

 

4. Падвядзенне вынікаў урока.

1. Падлік колькасці зорачак.

2. Вызначэнне найлепшых адказаў вучняў.

3. Выстаўленне адзнак і іх каменціраванне.

4. Узнагароджванне пераможцаў.

5. Дамашняе заданне. Адказаць на пытанніі выканаць заданні да ўсяго раздзела.

 

  

 

 

23.01.2021

Беларуская літаратура 10 клас

раскрыть » / « свернуть
08.01.2021

РОД НАЗОЎНІКАЎ

раскрыть » / « свернуть
08.01.2021

План-канспект урока беларускай мовы 9 клас

раскрыть » / « свернуть
05.01.2021

складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі прычыны, мэты

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта