25.04.2024г. Адным з асноўных прыярытэтаў нацыянальнай палітыкі дзяржавы Рэспублікі Беларусь з’яўляецца павелічэнне працягласці і павышэнне якасці жыцця нашых грамадзян. Гэтаму садзейнічае клопат пра здароўе на ўсіх узроўнях развіцця грамадства. І гэтай тэме прысвечаны чарговыя заняткі Школы актыўнага грамадзяніна “Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам пра здароўе”.
Пры правядзенні інфармацыйнай гадзіны вучні абмяркоўвалі ўмовы, створаныя ў нашай краіне для ўмацавання здароўя дзяцей, моладзі, дарослых, фарміравання здаровага ладу жыцця грамадзян; пералічылі навучальныя ўстановы медыцынскага профілю. Пазнаёміліся з дасягненнямі ў галіне медыцыны, якімі могуць ганарыцца беларусы.
Госцем сустрэчы была памочнік урача ФАП аг.Вулька-2 Чырэц Кацярына Мікалаеўна, якая расказала пра свой прафесійны шлях у медыцыне, першыя крокі, пра асаблівасці работы медыцынскай установы, поспехі і цяжкасці ў рабоце, адказала на шматлікія пытанні вучняў. Пад час дыялогу ўдзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што “здароўе – гэта не падарунак, які чалавек атрымлівае адзін раз і на ўсё жыццё, а вынік свядомых паводзін кожнага чалавека і ўсіх у грамадстве” (А.С.Макаранка).


21сакавіка 2024 года для навучэнцаў 8-11 класаў ДУА "Сярэдняя школа аг. Вулька-2" арганізавана мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне» (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання)
На першым этапе мерапрыемства актуалізаваліся веды навучэнцаў аб дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведваемся», якая дала магчымасць навучэнцам актыўна праявіць сябе, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя на ўроках «Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь», «Грамадазнаўства», «Гісторыя Беларусі».
На другім ШАГу навучэнцы пазнаёміліся запрошаным госцем, галоўны спецыяліст Лунінецкага райкама ГА БРСМ Яніна Іванаўна Лушчык.
Сустрэча прайшла ў фармаце "100 пытанняў даросламу". Яніна Іванаўна ў дыялогу з навучэнцамі адзначыла, што не толькі высокія ўзнагароды, званні і пасады сведчаць аб тым, што ўклад чалавека ў развіццё сваёй краіны варты высокай ацэнкі. Штодзённая добрасумленная праца, клопат аб сваёй сям'і, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, Радзімы, прыхільнасць маральным ідэалам - гэта тое, што, бясспрэчна, можна аднесці да характарыстык лепшых беларусаў.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 "МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ" быў падведзены вынік. Дзеці прыйшлі да адзінай думкі, што мы ўсе павінны быць датычнымі да жыцця нашай дзяржавы, нашага народа і разумець, што ад актыўнай пазіцыі кожнага грамадзяніна залежыць жыццё краіны.

25 студзеня 2024г. ва ўстанове з вучнямі 8-11 класаў правялі ШАГ, тэма якога "Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі".
Пад час правядзення інфармацыйнай гадзіны вучні атрымалі шмат новай і цікавай інфармацыі пра ўстанову адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”, падтрымку таленавітай моладзі нашай дзяржавай. Навучэнцы даведаліся пра лепшых прадстаўнікоў беларускай навукі і адукацыі, іх актыўную жыццёвую пазіцыю і ўклад ў развіццё гэтай галіны.
На сустрэчу са старшакласнікамі былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы Марыя Антонаўна Цяльпук, настаўніца пачатковых класаў, Галіна Уладзіміраўна Ходзіна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Кацярына Міхайлаўна Нагорная, настаўніца фізічнай культуры і здароўя, педагог-псіхолаг, працоўны стаж, якіх налічвае амаль паўстагоддзя. Госці з задавальненнем адказалі на пытанні вучняў, падзяліліся сваімі ўспамінамі пра школу 20 стагоддзя. З цеплынёй педагогі ўзгадвалі пра сваіх калег, любімых вучняў, школьныя традыцыі.
Вучні разам з настаўнікамі прыйшлі да высновы: у жыцці кожнага чалавека ёсць школа, першы настаўнік, любімы прадмет, школьныя сябры і першае каханне… Менавіта школа дае старт вядомым вучоным, мастакам і паэтам, юрыстам і хлебаробам. У руках настаўнікаў будучыня краіны, наша будучыня. І гэта прафесія заслугоўвае павагі.

21.12.2023. ШАГ. Радзiма мая Беларусь у асобах. Захавальнiкi прыгожага (аб дзеячах культуры i мастацтва). Вучнi ДУА "СШ аг. Вулька -2" 8-11 кл. наведалi сельскi дом культуры аг. Вулька - 2. Экскурсiю для вучняў правяла Зоя Рыгораўна Кiсель.

23.11.2023 года в учреждении образования прошел единый информационный час «Родина моя Беларусь в лицах. В этой красе величавой есть доля труда моего». Речь шла о тружениках промышленности и сельского хозяйства.Сегодня промышленные предприятия Республики Беларусь производят всю транспортную линейку: велосипеды, мотоциклы, легковые автомобили, автобусы, троллейбусы, поезда и вагоны, тракторы и другие машины для сельского хозяйства, аэродромную и шахтную технику, технику для дорожного строительства и лесопромышленного комплекса, грузовые автомобили и т.д.
Президент Республики Беларусь А. Г. Лукашенко отметил: «Никто никогда ничего не сделает без неимоверного труда. … Только труд, знания, образование». На встрече с активом одной из областей республики глава государства также отметил, что «без деревни, без земли, без сельского хозяйства не прожить».
В наших силах возродить заброшенные поля, вернуть нашей земле плодородие и силу. Для этого требуются образованные, знающие свое дело, бережливые, всей душой готовые трудиться на этой земле люди. И такие люди были приглашены на встречу с учащимися: директор ООО «Вульковский рассвет» Соц Владимир Иванович, заместитель директора хозяйства по идеологической работе Соц Галина Николаевна и главный специалист организации закупок в хозяйстве Кацуба Елена Анатольевна. Встреча прошла в теплой, дружественной атмосфере. Ребята из первых уст узнали о развитии хозяйства, его достижениях, перспективах и планах, условиях труда работников хозяйства. Учащиеся поздравили гостей с их профессиональным праздником – Днём работников сельского хозяйства. Те, в свою очередь, вручили детям сладкие гостинцы.
На свете много профессий, но профессия «выращивать хлеб» – самая достойная и благородная, а в последнее время еще и актуальная. Это значит, что мы, будущее нашей планеты, должны осваивать аграрные профессии.


26 кастрычніка 2023г. прайшоў чарговы занятак у Школе Актыўнага Грамадзяніна “Радзіма мая Беларусь у асобах Сям’я-пачатак усіх пачаткаў” для вучняў 8-11 класаў.
У Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям’і з’яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Сям’я выступае найважнейшай крыніцай фарміравання і развіцця асобы, узнаўлення чалавечага капіталу, назапашвання і перадачы традыцый, духоўных і маральных каштоўнасцей.
Ганаровай госцяй мерапрыемства стала мнагадзетная маці з аграгарадка Вулька-2, Юлія Юр'еўна Навіцкая, якая годна выхавала пецярых дзяцей і атрымала Ордэн Маці. Юлія Юр’еўна расказала пра сваю сям’ю, пра традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, падзялілася сваім жыццёвым вопытам развіцця сям’і і выхавання дзяцей. Яна сцвярджае: “Сям’я – гэта крэпасць, апора і падтрымка. Моцная сям’я дорыць цеплыню і спакой”.
На першым этапе вучні з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “ Мы ведаем” актуалізавалі веды пра ролю сям’і ў жыцці чалавека, грамадства, дзяржавы. Падчас віктарыны абмяркоўвалася падтрымка, якая аказваецца сем’ям у нашай краіне.Пасля ішло актыўнае абмеркаванне рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”, галоўнай мэтай якога з’яўляецца павышэнне ролі і прэстыжу сям’і як сацыяльнага інстытута. Далей узгадваліся мерапрыемствы, якія праходзілі ў нашай установе адукацыі падчас Тыдня бацькоўскай любові, накіраваныя на захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей сям’і.
Пасля гэтага пазнаёміліся з людзьмі, якія паспяховыя ў выхаванні дзяцей, сямейным жыцці і працоўнай дзейнасці.
У канцы сустрэчы ўсе прысутныя прыйшлі да высновы, што сям’я – гэта крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. Паспяховая і моцная сям’я – мерка развіцця і стабільнасці краіны. Моцная сям’я – моцная дзяржава.

В рамках реализации информационно-образовательного проекта «ШАГ» - «Школа Активного Гражданина» - для учащихся VIII-XI классов 28 сентября 2023г. прошел единый день информирования по теме: «Родина моя Беларусь в лицах. От веселых стартов – до олимпийских вершин» (о легендах и героях спорта, развитии индустрии спорта и туризма).
Физической культуре и спорту в нашей стране уделяется особое внимание. Благодаря политике государства, осуществляющего поддержку спортсменов, в стране успешно развиваются более 130 видов спорта.
На встречу с учащимися была приглашена, учитель физической культуры.
Встреча прошла в форме технологии проекта «100 вопросов взрослому», в рамках которой Людмила Ивановна ответила на вопросы учащихся.
А так же виртуально познакомились с заслуженным мастером спорта Республики Беларусь по тяжелой атлетике и Серебряным призёром Олимпийских игр-2004 Батюшко Анной Евгеньевной.


раскрыть » / « свернуть