Канспект урока беларускай мовы ў 3 класе
Тэма: Формы слова і аднакаранёвыя словы (абагульненне)
Мэта: стварыць спрыяльныя ўмовы для абагульнення ўяўленняў навучэнцаў пра адрозненні аднакаранёвых слоў і форм аднаго і таго ж слова
Задачы: удакладніць і пашырыць уяўленне вучняў аб аднакаранёвых словах і формах аднаго і таго ж слова; замацоўваць уменні ўтвараць аднакаранёвыя словы і формы слова, знаходзіць корань і канчатак у словах; развіваць мысленне, звязнае маўленне навучэнцаў; выхоўваць сяброўскія адносіны паміж навучэнцамі; павагу і гонар за свой родны край.
На працягу ўрока сачыць за самаадчуваннем вучняў, пазбягаць перагрузак і стомленасці
Форма правядзення: урок-падарожжа
Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова. 3 клас. Частка 1” (аўтар В.І.Свірыдзенка), сняжынкі, малюнак беларускай хаты, малюнкі дрэў, тлумачальны слоўнік, яблыкі, малюнак ткацкага станка, партрэты пісьменнікаў, карткі з заданнямі
Ход урока:
І. Арганізацыйная частка
Перад урокам кожнаму вучню на парту раздаюцца сняжынкі белага і блакітнага колеру
ІІ. Стварэнне псіхалагічнага настрою
- Расказаць вам маленькую гісторыю? Шапка знасілася і пайшла ў шапляндзію. Туфлі стапталіся і накіраваліся ў туфляндзію. А мы з вамі накіруемся ў госці да бабулі Ульяны, якая жыве вось у гэтай хатцы (малюнак)
ІІІ. Гукавая размінка
За настаўнікам дзеці паўтараюць чыстагаворку:
Гу-гу – я па снезе бягу.
Чу-чу – і лічылачку лічу
Бу-бу да бабулі бягу
Ру-ру – па-беларуску гавару.
Ой-ой у мяне добры настрой
ІV. Чыстапісанне.
- Звярніце ўвагу: адна са сняжынак заляцела ў наш клас. Якую літару яна нагадвае? (літару ж) З якіх элементаў складаецца літара ж? Як спалучаецца з іншымі літарамі?
Ж яж жы
Сн..жынка
1 варыянт: Падбярыце аднакаранёвыя словы да слова сняжынка
2 варыянт: Утварыце формы слова сняжынка
(калектыўная праверка)
V. Слоўнікавая работа
- Але, каб патрапіць у хату, нам патрэбна ўспомніць слоўнікавае слова, якое абазначае ласунак, які госць падносіць у падарунак гаспадарам (гасцінец)
- Працягніце сказ: Для бабулі Ульяны я нясу … (дзеці называюць той гасцінец, які яны нясуць бабулі)
- Бабуля Ульяна дзякуе вам за гасцінцы і просіць падабраць аднакаранёвыя словы да слова гасцінец (вучні называюць). Запішыце словы, абазначце корань. Што яшчэ вы можаце сказаць пра гэтае слова? (Мае два значэнні) Давайце ўспомнім другое значэнне слова гасцінец (вялікая бойкая дарога, звычайна абсаджаная дрэвамі)
VІ. Замацаванне і абагульненне вывучанага.
- Мы з вамі крочым па гасцінцу і чытаем на сустрэчных дрэвах, што ж нас чакае сёння на ўроку. (пастаноўка мэты і задач урока)
1.Будзем падбіраць аднакаранёвыя словы 2.Адрозніваць формы слова ад аднакаранёвых слоў 3.Выдзяляць у словах корань і канчатак
- І так, мы з вамі патрапілі ў хату да бабулі Ульяны.
- Спачатку трапляем у сенцы. Яны служаць для гаспадарчых мэт. Тут вёдры, цэбры з рознай рознасцю, маслабойкі. Дзверы насупраць вядуць у камору, дзе вельмі цёмна.
Узбагачэнне актыўнага слоўніка вучняў Работа з тлумачальным слоўнікам. Чытаем значэнне слова камора . - А што знаходзіцца ў каморы, мы даведаемся, калі ў кожным слупку закрэслім літары, якія паўтараюцца, а з астатніх складзём слова.
П
|
Я
|
О
|
С
|
М
|
Б
|
П
|
С
|
М
|
О
|
П
|
О
|
Л
|
С
|
М
|
М
|
С
|
Ы
|
О
|
П
|
О
|
П
|
М
|
К
|
С
|
С
|
П
|
О
|
М
|
І
|
Адказ: Яблыкі
Работа ў парах: утварыце форму слова яблыкі. (Адзін вучань працуе за дошкай) (калектыўная праверка)
Развіццё маўлення:
Падрыхтаваны вучань паведамляе цікавыя звесткі пра яблыкі.
- Бабуля Ульяна хваліць вас за работу і частуе яблыкамі.
- А мы з вамі праходзім далей і трапляем у халодныя пакоі. Раней гаспадыня ўлетку выносіла сюды кросны, ткацкі станок. Бо ў самой хаце было горача.
Ткацтва – гэта яе любімы занятак. (паказваю малюнак ткацкага станка) Бабуля прапануе вам пад музыку рухамі паказаць, чым любіць яна займацца.
Фізкультхвілінка (выковаюцца рухі пад песню “Ох і сеяла Ульяніца лянок”)
Работа па падручніку:
- Бабуля Ульяна ў дзяцінстве са сваімі сябрамі вельмі любіла маляваць. Вам заданне: у пр.121 знайсці формы аднаго і таго ж слова і назваць, якія словы запісаны ў астатніх радках. (называюць) Запішыце адну групу аднакаранёвых слоў на выбар. Выдзеліце ў іх корань. (два вучні працуюць за дошкай) (калектыўная праверка)
- А як называлі іх суседзі? Вы даведаецеся з пр. 222. Чытаюць: Іх вада не размые. Іх і вадою не разальеш. - Калі так гавораць пра сяброў? (адказы вучняў)
- Формы якога слова сустрэліся ў прыказках? Запішыце словы ў сшытак, абазначце ў іх канчаткі.
- А ў вас у класе ёсць сябры?
Фізкультхвілінка для вачэй Паглядзіце на свайго сябра, палыпайце яму правым вокам, левым вокам, дзвюма. Закрыйце вочкі і ўспомніце шчаслівы выпадак вашага сяброўства.
- А вы ведаеце, што сябраваць могуць не толькі людзі, але і дрэвы.
Чытанне верша П.Пранузы “Сяброўства”. Работа з аднакаранёвымі словамі.
- А мы з вамі зноў вяртаемся ў хату да бабулі Ульяны. Бабуля Ульяна з дзяцінства любіць чытаць. Паглядзіце, якіх аўтараў яна любіць чытаць (на дошцы партрэты пісьменнікаў)
Любімы верш у бабулі Ю.Свіркі “Твая Беларусь” (на парце тэкст верша)
Твая Беларусь
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя.
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла: Беларусь!
- Як вы думаеце, чаму бабулі падабаецца гэты верш? Падумайце, якое заданне падрыхтавала для нас бабуля Ульяна.
(выпісаць з тэксту формы слова)
Работа ў групах: выпісаць формы слова, вызначыць у тэксце словы-сінонімы.
(калектыўная праверка)
- А мы з вамі праходзім у наступны пакой. У гэтым пакоі стаіць вялізны стол і лаўкі вакол яго. Гэты стол заўсёды дужа белы, бо яго часта скрэблі нажом. (раней не было абрусаў) Стол і лаўкі часцей за ўсё былі з тоўстых дубовых дошак. А на стале для вас ляжаць пачастункі. Але паласавацца імі змогуць тыя, што знойдуць “лішні”.
Самастойная работа: знайдзі “лішняе” слова, растлумач свой выбар.
Сыр, сырнік, сырны, сырок, сырасць.
Запісваюць аднакаранёвыя словы, выдзяляюць корань. - Знайдзіце і назавіце слова з нулявым канчаткам, утварыце форму слова сыр (вусна)
VІІ. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія
- Каб вярнуцца назад у клас, нам патрэбна адказаць на пытанні так ці не:
- Блізкія па сэнсе словы называюцца антонімамі (не)
- Роднасныя словы блізкія па сэнсе (так)
- Роднасныя словы маюць агульны корань (так)
Праверка па прапанаваным адказам на дошцы: -, +, +
Па дарозе ў клас адкажыце на пытанні:
-Сёння на ўроку я ўспомніў…
- Я даведаўся…
- Я зразумеў…
VІІІ. Дамашняе заданне. Пр.225. Спісаць, у формах аднаго і таго ж слова выдзеліць канчаткі.
раскрыть » / « свернуть