Вучні і настаўнікі ДУА "Сярэдняя школа аг. Вулька-2" першага лістапада прынялі ўдзел у раённым суботніку. Дзеці сумесна з педагогамі працавалі каля абеліска загінуўшым аднавяскоўцам: зграбалі і прыбіралі апалае лісце, даглядалі клумбы. Захоўваючы парадак ля помніка, мы выхоўваем у падрастаючага пакалення дань павагі нашым продкам, дзякуючы якім мы жывём, працуем, вучымся і радуемся жыццю.

