Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.10.2025

Aкцыя " Дай лесу новае жыццё!»

У цудоўны восеньскі дзень вучні школы далучыліся да экалагічнай акцыі " Дай лесу новае жыццё!». Гэта акцыя накіравана на аднаўленне лясных масіваў і выхаванне ў падрастаючага пакалення беражлівых адносін да прыроды.

Пад кіраўніцтвам вопытных леснікоў і сваіх педагогаў старшакласнікі адправіліся на выдзелены для пасадкі ўчастак. Спачатку для дзяцей правялі інструктаж: патлумачылі, як правільна саджаць маладыя саджанцы, якая адлегласць паміж імі павінна быць, і паказалі, як працаваць з адмысловай прыладай – мячом Колесава.

Узброіўшыся энтузіязмам і саджанцамі хвоі, вучні з вялікім стараннем прыступілі да працы. Усе працавалі згуртавана, дапамагаючы адзін аднаму. Насілі саджанцы, рабілі лункі, акуратна размяшчалі ў іх маладыя дрэўцы і ўшчыльнялі зямлю.

У выніку дружнай працы за некалькі гадзін быў засаджаны новы лясны ўчастак. Кожны ўнёс свой асабісты ўклад у агульную справу, пасадзіўшы некалькі дрэў, якія стануць часткай вялікага лесу.

Разделы сайта