З прафесійным святам Днём настаўніка педагагічны калектыў установы адукацыі павіншаваў дырэктар ААТ “Вулькаўскі світанак” Соц Уладзімір Іванавіч, пажадаў працоўнаму калектыву поспехаў ва ўсіх пачынаннях, здароўя, цярпення, мудрасці, дабрабыту, старанных і таленавітых вучняў. Прыемным падарункам да свята сталі каляровы прынтар у кабінет беларускай мовы і літаратуры і тэлевізар першакласнікам.
Шчыра дзякуем кіраўніку прадпрыемства і жадаем плённай працы, высокіх паказчыкаў, рацыянальных рашэнняў, дастатку, росквіту, стабільнасці і аптымізму.