
13 чэрвеня ва ўстанове адукацыі адбылося ўрачыстае ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі выпускнікам 11 класа – важная і значная падзея не толькі для выпускнікоў, але і для іх настаўнікаў, бацькоў.

Цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў гучалі ад дырэктара школы Шмата А.М., настаўнікаў пачатковых класаў Казачок Н.М. і Насені Л.М., класнага кіраўніка Паўловіч В.А., бацькоў, якія пажадалі выпускнікам здзяйснення іх мар і жаданняў, не спыняцца на дасягнутым, знайсці сваё месца ў жыцці, упэўнена крочыць наперад.

Госць мерапрыемства Соц У.І, дырэктар ААТ “Вулькаўскі світанак”, віншуючы выпускнікоў, пажадаў заставацца вернымі сябрамі, вернымі сваёй выбранай прафесіі, памятаць пра свае карані, быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны і на памяць уручыў памятныя падарункі ад прадпрыемства.

Выпускнікі ж, у сваю чаргу, развітваючыся са школай, гаварылі ў гэты вечар словы падзякі сваім настаўнікам, бацькам за атрыманыя веды, падтрымку, магчымасць развівацца, удасканальвацца.
Бацькі, настаўнікі, блізкія з гонарам назіралі за дзецьмі, разумеючы, што гэты момант – не столькі завяршэнне, колькі пачатак новага, нязведанага шляху. Жадаем нашым выпускнікам зрабіць правільны выбар і ўпэўнена ісці да новых гарызонтаў.
