Стала традыцыяй падводзіць вынікі ў канцы навучальнага года. “Зорны россып” прайшоў у школе 31 мая. На ўрачыстым мерапрыемстве дырэктар школы А.М.Шмат павіншаваў усіх прысутных з заканчэннем навучальнага года і адзначыў важнасць падтрымкі высокаматываваных вучняў і ролю настаўнікаў у фарміраванні інтэлектуальнага патэнцыялу школы, уручыўшы заслужаныя ўзнагароды выдатнікам вучобы, пераможцам алімпіяд па розных вучэбных прадметах, пераможцам навукова-даследчых конкурсаў, спартыўных мерапрыемстваў, а таксама настаўнікам, якія разам з вучнямі дасягнулі гэтых вяршынь.
Жадаем вучням і іх настаўнікам новых перамог і дасягненняў!
