У рамках тыдня народнага адзінства ў 9 класе правялі класную гадзіну "Мы- разам!." Класны кіраўнік Вольга Іванаўна ўручыла вучням,якія дасягнулі 14- гадовага ўзросту падарункавае выданне " Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь" Для маладога чалавека чатырнаццацігадовы ўзрост - час станаўлення ўласнага "Я", пошуку жыццёвых арыенціраў, выбару грамадзянскай пазіцыі. .Гэтая маляўнічая ілюстраваная кніга змяшчае максімальна поўную інфармацыю аб структуры дзяржавы,яе гісторыі, дзяржаўным ладзе і найважнейшых галінах грамадскага і культурнага жыцця Беларусі.
Вельмі важна выразна ўяўляць, у якой краіне ты жывеш, якімі правамі валодаеш, якія законы павінен шанаваць, якія ідэалы і каштоўнасці свята берагчы. Таму гэты падарунак мае вялікае значэнне у жыцці кожнага вучня, які яго атрымаў.

