4 кастрычніка ва ўстанове быў прысвечаны настаўнікам, у адрас якіх з самай раніцы гучалі віншаванні і музычныя нумары.

Вучні разам са сваімі педагогамі адказна аднесліся да падрыхтоўкі і правядзення Дня самакіравання. У ролі настаўнікаў пабывалі старшакласнікі, якія добрасумленна аднесліся да сваіх абавязкаў. Кожны ўдзельнік застаўся задаволены правядзеннем дня, хтосьці змог выявіць у сабе новыя якасці, пераадолець страх і стаць больш упэўненым, вызначыцца з будучай прафесіяй і з карысцю правесці вучэбны дзень. Гэты дзень дапамог вучням зразумець, што праца настаўніка патрабуе ад кожнага вялікага цярпення, штодзённага самаахвяравання, працалюбства.


І закончылася ўсё святочным канцэртам, на якім прагучалі словы віншавання ўсяму педагагічнаму калектыву, ветэранам педагагічнай працы ад імя дырэктара Шмата А.М. Граматамі аддзела па адукацыі за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з Днём настаўніка ўзнагароджаны Бань В.А. – кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, Верас І.В. – настаўнік нямецкай мовы, Некрашэвіч А.А. – настаўнік рускай мовы і літаратуры, Шмат Л.Ф. – настаўнік фізікі і астраноміі.

Вучні падрыхтавалі творчыя нумары і музычныя віншаванні, напоўненыя павагай і ўдзячнасцю настаўнікам.


Такое завяршэнне рабочага дня стала падарункам для ўсіх тых, хто дае дарогу ў жыццё сваім вучням.
