25 верасня 2024 года вучні школы наведалі месца генацыду ва ўрочышчы Мачула. У памятным месцы ўсталяваны камень, аплецены калючым дротам, усталяваная шыльда з надпісам" ніколі не забудзем " і інфармацыяй аб месцы пахавання астанкаў мірнага насельніцтва. Дзеці ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых.


Сёння вельмі важна ведаць гісторыю свайго краю. Краязнаўчы музей - месца, дзе сустракаюцца сучаснасць і мінулае. Калі праходзіш па яго залах, то адчуваеш, як дух мінулых часоў напаўняе цябе. Для дзяцей была праведзена вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія па зале музея з рознымі экспазіцыямі. Вучні з цікаўнасцю разглядалі экспанаты.


