23 верасня вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у праглядзе і абмеркаванні фільма "Культурны код" - фільма пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Гісторыя пра значнасць дзяржаўных сімвалаў для моладзі, чаму моладзь выбірае для жыцця Беларусь. Нягледзячы на тое, што дзеці валодаюць дастатковай інфармацыяй аб нацыянальных сімвалах Беларусі, фільм аказаўся для іх цікавым, у чарговы раз умацаваў у іх пачуццё любові да нашай Радзімы, жаданне беражліва захоўваць і шанаваць нашы нацыянальныя каштоўнасці і традыцыі


