У добры шлях! Урачыстая лінейка 2 верасня
Дзень ведаў - гэта асаблівае свята, свята кветак, белых бантаў, цёплых слоў, настаўленняў і пажаданняў.
І вось надышоў доўгачаканы Дзень ведаў, старт новага 2024/2025 навучальнага года. З самай раніцы на ўрачыстую лінейку ў Сярэднюю школу аг. Вулька-2 спяшаліся прыбраныя вучні з букетамі ў руках і побач з імі іх усхваляваныя бацькі.
Выкананне дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і падняцце Дзяржаўнага сцяга адзначылі адкрыццё ўрачыстай лінейкі.
Падзяліць радасць свята з педагогамі, вучнямі і іх бацькамі прыйшлі ганаровыя госці: намеснік начальніка аддзела па адукацыі Людміла Міхайлаўна Коўшык.
З доўгачаканым святам Першага званка школьнікаў, іх бацькоў і работнікаў школы павіншаваў дырэктар школы Шмат Аляксандр Міхайлавіч.
Ганаровае права даць першы званок у новым навучальным годзе выпала вучаніцы 1 класа Яраховіч Вікторыі і вучню 11 класа, Вячорку Аляксандру.
У добры шлях, у краіну Ведаў, кніг і выдатных магчымасцяў, дарагія вучні, законныя прадстаўнікі і педагогі!



