14 чэрвеня 2024 года ў нашай школе прайшла выпускная вечарына для навучэнцаў 11 класа.
Выпускнікі і іх блізкія з хваляваннем чакалі гэтай гадзіны. Момант развітання са школай - гэта пачатак вялікага шляху, дарога ў дарослае жыццё.
Здаецца, зусім нядаўна празвінеў апошні званок, ззаду хвалюючыя іспыты, ЦЭ, ЦТ, падрыхтоўка да выпускнога вечара…
І вось яна - апошняя мяжа ў 11-гадовым марафоне: апошні вечар у асяроддзі аднакласнікаў і любімых настаўнікаў.
Пасталелыя, прыгожыя, нарадныя, крыху сумныя і шчаслівыя адначасова юнак і дзяўчаты ўрачыста атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі.
Добрыя словы на дарогу ў адрас выпускнікоў прагучалі ад дырэктара школы Аляксандра Міхайлавіча Шмата.

Павіншавала маладых людзей і першая настаўніца. Але самыя цёплыя і кранальныя пажаданні гучалі ад класнага кіраўніка Алены Анатольеўны Некрашэвіч і, канешне, ад бацькоў.

Выпускнікі на парозе новага раздзела ў кнізе пад назвай "Жыццё". Наколькі яна будзе цікавая і глыбокая, залежыць ад іх саміх. Заканчэнне школы - гэта першы цяжкі этап у жыцці ўчарашніх школьнікаў. Наперадзе ў іх паступленне ў ВНУ і шмат планаў, якія трэба рэалізаваць.
Пажадаем ім удачы і вялікіх здзяйсненняў на жыццёвым шляху.
