Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.05.2024

Зорны россып

Стала традыцыяй падводзіць вынікі ў канцы навучальнага года. “Зорны россып” прайшоў у школе 31 мая. Тут мы ўшаноўваем самых таленавітых і разумных, самых моцных і спрытных -  усіх тых, хто прыносіць нашай школе добрую славу і робіць жыццё самой школы цікавым і радасным. Зорны поспех Года якасці- гэта вынік упартай работы тандэма настаўніка і вучня, якім пашанцавала знайсці адзін аднаго, прыслухацца, зразумець і выпрацаваць правільную стратэгію, якая прывяла да жаданай мэты.

Пасля такога параду зорак ніхто ўжо не стане сумнявацца ў тым, што"калі зоркі запальваюць, значыць, гэта каму-небудзь трэба"! Вядома, трэба! Нават неабходна! Такімі выдатнымі людзьмі, праўдзівымі знаўцамі сваёй справы, для якіх знаходзіць і запальваць зоркі на школьным небасхіле стала справай усяго жыцця, з'яўляюцца нашы настаўнікі, якія заўсёды побач і дапамогуць дацягнуцца да самай далёкай зоркі каб вучням, захацелася стаць ярчэй, цікавей:

Дырэктар школы выказаў словы павагі і ўдзячнасці настаўнікам за плён сваёй цяжкай, крапатлівай работы,  бацькам - за імкненне выгадаваць дзяцей цудоўнымі грамадзянамі Беларусі і вучням. Пажадаў усім цудоўнага летняга адпачынку.

Разделы сайта