У рамках святкавання Дня Перамогі ва ўстанове адукацыі агульнымі намаганнямі настаўнікаў, вучняў, бацькоў арганізавана выстава творчых работ розных тэхнік пад агульнай назвай “Вялікай Перамозе прысвячаецца”, накіраваная на захаванне гістарычнай памяці падзей 1941 – 1945 гадоў.
На выставе прадстаўлены работы, якія адлюстроўваюць праблему вайны, яе недапушчэнне ў цывілізаваным грамадстве: “9 Мая” (11 кл.), “Памяць” (10 кл.), “Ніколі не забудзем 1941-1945гг.” (8 кл.), “Памятаем” (6 кл.), “За Перамогу” (5 кл.), “Мы памятаем” (3 кл.), “Вясна 45-га” (Гаргун В.В.), “Лепшы сябар камандзіра” (Насеня Арцём, 4 кл.), “Сімвал міру” (1 кл.), “Крэпасць-герой” (10 кл.) і іншыя. Кожная работа, выкананая з дапамогай фантазіі і тэхнічных здольнасцей, захоўвае ў сабе часцінку душы аўтараў, цяпло іх рук, іх любоў, радасць за мірнае неба на зямлі. Удзельнікі выставы пастараліся перадаць сваё разуменне значнасці Вялікай Перамогі для сучаснага маладога пакалення.
