7 мая для вучняў школы прайшлі адзіныя ўрокі памяці "Мы памятаем". Навучэнцы ўспомнілі пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, якой цаной была заваявана Перамога, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, як народ змог выстаяць і перамагчы ў той страшнай і крывавай вайне, якая мужнасць была праяўлена пры гэтым. Яны яшчэ раз дакрануліся да подзвігу землякоў, што гераічна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, вырабілі паштоўкі да свята Перамогі.
