Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.05.2024

Усебеларускі дыктант «Я раскажу пра Перамогу»

«Я раскажу пра Перамогу»

     З мэтай захавання памяці пра Вялікую Айчынную вайну, павышэння гістарычнай граматнасці і патрыятычнага патэнцыялу дзяцей і моладзі вучні ўстановы адукацыі 3 мая прынялі ўдзел ва ўсебеларускім дыктанце “Я раскажу пра Перамогу”.

     Амаль восемдзесят гадоў аддзяляюць нас ад Дня Перамогі. Сведкаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны застаецца ўсё менш. У фотаздымках сямейнага альбома, у пажоўклых старонках старых лістоў, у ордэнах і медалях прадзедаў, у водбліску Вечнага агню паўстае перад намі гісторыя. І мы ніколі не забудзем тых, хто аддаў усё дзеля Вялікай Перамогі, не здрадзім братэрству народаў, якія згуртаваліся ў барацьбе з сусветным злом і перамаглі яго. «Няма больш высакароднай місіі, чым захаванне гістарычнай памяці ў імя светлай будучыні» (А.Р.Лукашэнка).

Разделы сайта