Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.03.2024

Прафарыентацыйная экскурсія па вытворчых аб'ектах сельскагаспадарчай накіраванасці Лунінецкага раёна

25.03.2024 г. з мэтай азнаямлення з сельскім укладам жыцця і павышэння прэстыжу аграрных прафесій для старшакласнікаў установы адукацыі была арганізавана прафарыентацыйная экскурсія на аб’екты сельскагаспадарчай вытворчасці Лунінецкага раёна.

     У час экскурсіі вучні наведалі камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Велута” - МТФ “Навасёлкі”, дзе Шэўчык М.М. – дырэктар КСУП “Велута” - расказаў пра асаблівасці работы на малочна-таварнай ферме з сучасным абсталяваннем, падзяліўся планамі на перспектыву; пабывалі на малочна-таварнай ферме - комплексе “Доўгае” ААТ “Вулькаўскі світанак”, дзе дырэктар акцыянернага таварыства Соц У.І. адзначыў, што прыярытэтным кірункам эканамічнай дзейнасці гаспадаркі з’яўляецца жывёлагадоўля, правёў пазнавальную экскурсію, падрабязна расказаўшы пра рэканструяваны комплекс, які разлічаны на беспрывязное ўтрыманне жывёлы і аснашчаны нямецкім даільным абсталяваннем; пазнаёміліся з аўтаматызаваным халадзільным комплексам, дзе малако ахалоджваецца і адпраўляецца на перапрацоўку на Лунінецкі малочны завод. Таксама кіраўнік гаспадаркі звярнуў увагу на імкненне кіраўніцтва стварыць аптымальныя ўмовы для работы і адпачынку, адказаў на пытанне пра памер заработнай платы, якая напрамую залежыць ад стараннасці і ініцыятыўнасці работнікаў.

     У дзяцей была магчымасць пабываць на палях ААТ, пазнаёміцца з тэхналагічнымі працэсамі вясенне-палявых работ, сучаснай тэхнікай сельскагаспадарчай накіраванасці. Вопытныя механізатары далі магчымасць дзецям адчуць сябе ў ролі будучых хлебаробаў.

     З асаблівасцямі работы ўпраўлення па с/г вытворчасці і харчавання Лунінецкага райвыканкамі расказаў намеснік начальніка ўпраўлення Богук А.А., які звярнуў увагу на запатрабаваныя прафесіі сельскагаспадарчай накіраванасці, а таксама адказаў на пытанні вучняў. Закончылася сустрэча ў кафэ “Вулькаўскі світанак” на “салодкай ноце”.

     Уражанні ад экскурсіі засталіся станоўчыя, а выбар – за падрастаючым пакаленнем. Пасля такіх знаёмстваў пераконваешся ў тым, што сярод работнікаў с/г арганізацый многа тых, хто “дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся”.

Разделы сайта