Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.03.2024

Экскурсія ў г. Пінск

Знаходзячыся ў ДРАЦ «Світанак», навучэнцы школы наведалі "Музей Беларускага Палесся", які размешчаны на галоўнай плошчы горада-плошчы Леніна ў будынку былога езуіцкага калегіума . Экскурсавод пазнаёміла дзяцей з падзеямі Халакосту на Піншчыне. Таксама дзецям было цікава наведаць экспазіцыі, прысвечаныя гарадскому і сельскаму побыту Піншчыны. Асабліва запомніцца ўсім драўляны веласіпед. Гэта было дзіўнае падарожжа па гісторыі і культуры Палескага рэгіёна.

У гэты ж дзень дзеці здзейснілі займальную і пазнавальную экскурсію ў Музей баявой славы Чырванасцяжнай ордэна Ушакова 1 ступені Дняпроўскай ваеннай флатыліі. У музеі Дняпроўскай флатыліі першага навучальнага атрада ваенна-марскога флоту ласкава сустрэў кіраўнік музея Цярлецкі С.А., які распавёў прысутным пра гісторыю ваенна-марскога флоту, Дняпроўскай флатыліі, пінскіх матросах. У музеі школьнікі ўбачылі розныя экспанаты падводных лодак, фатаграфіі байцоў, прозвішчамі якіх названы вуліцы горада,карабельны якар, датчык азбукі Морзэ, вадалазныя касцюмы і нават стол з будынка самога Рэйхстага, які маракі флатыліі прывезлі як трафей, і многае іншае. Атмасфера патрыятызму нікога не пакінула абыякавым.

Разделы сайта