Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.02.2024

Вечар сустрэчы выпускнікоў

Штогод ва ўсіх школах краіны ў першую суботу лютага праводзяцца традыцыйныя вечары сустрэчы выпускнікоў. У гэтым годзе знамянальны і доўгачаканы дзень сустрэчы прыйшоўся на 3 лютага.

          У сценах установы сабраліся выпускнікі розных гадоў і розных пакаленняў, але ўсіх аб’ядноўвала адно – гэта любоў да сваёй роднай школы і павага да настаўнікаў.

          Гасцей вітаў дырэктар установы Аляксандр Міхайлавіч Шмат. Ён адзначыў, што гэтая сустрэча ў чарговы раз падкрэслівае неразрыўную сувязь пакаленняў, педагогі заўсёды рады сваім вучням і поспехам кожнага з іх.

          Падчас вечара адпачынку яго ўдзельнікі акунуліся ў свет успамінаў аб школьным жыцці – з урокамі і перапынкамі, адзнакамі і памылкамі, поспехамі і першым каханнем…

          Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы, менавіта так і сустракаюцца блізкія і дарагія адзін аднаму людзі. Шчаслівыя вочы, задаволеныя погляды настаўнікаў на былых вучняў, школьныя фотаздымкі – усё гэта “здарылася” і пакінула ў сэрцы ўспаміны да наступнай сустрэчы.

Разделы сайта