Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.12.2023

Экскурсія ў РА МНС

З дня ў дзень мы навучаем дзяцей правілам бяспекі, але як важна для іх усё гэта ўбачыць на свае вочы. З гэтай мэтай была праведзена экскурсія для навучэнцаў школы ў пажарную частку Лунінецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У працэсе заняткаў дзеці пазнаёміліся з узбраеннем, наведалі цэнтр аператыўнага кіравання, куды з усяго раёна паступаюць званкі аб надзвычайных сітуацыях. Затым навучэнцы прайшлі ў гараж для знаёмства з пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай і абсталяваннем, якое выкарыстоўваецца ў прафесійнай дзейнасці. Дзецям расказалі пра працоўныя будні вогнеборцаў, прывялі прыклады надзвычайных сітуацый. У рамках сустрэчы падрастаючаму пакаленню нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі, меры бяспечных паводзін на лёдзе, заклікалі быць асцярожнымі пры абыходжанні з агнём і піратэхнічнымі сродкамі.

Разделы сайта