Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.12.2023

“Добрае сэрца”

     5 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень валанцёра – свята нераўнадушных людзей. У гэты дзень мы дзякуем тым, хто працуе на дабрабыт грамадства, нічога не просячы за гэта; хто бескарысліва прыбірае вуліцы, распаўсюджвае брашуры сацыяльных кампаній, дапамагае ў бальніцах, дамах састарэлых, дзіцячых дамах і робіць шмат чаго іншага.
     Менавіта ў гэты дзень у рамках руху БРСМ “Добрае сэрца” ў Цэнтры дзіцячай творчасці г.Лунінца адзначылі самых актыўных валанцёраў, якія аддаюць свой час, энергію і талент другім, не чакаючы пры гэтым узнагароджвання. Сярод іх Кацуба Марыя, вучаніца 9-га класа, і Клеўжыц Аліна, вучаніца 10 класа. Радуе тое, што дабрыня і бескарыслівасць жыве ў маладых сэрцах, такіх адкрытых на дапамогу і міласэрнасць. Пажадаем поспехаў і шчасця ўсім валанцёрам свету і задумаемся аб уласных бескарыслівых учынках.

Разделы сайта