Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.11.2023

Інфармацыйная гадзіна “Урок у імя жыцця”

  

30.11.2023 года з вучнямі 10 – 11 класа праведзена інфармацыйная гадзіна “Урок у імя жыцця”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. З інфармацыйным блокам старшакласнікаў пазнаёміла бібліятэкар СДК Яраховіч Н.А., якая расказала пра гісторыю хваробы, пра яе сімвал у выглядзе чырвонай стужкі, навуковыя даследаванні ў гэтай сферы, пра шляхі перадачы хваробы, прафілактыку. Вучні адказалі на пытанні віктарыны “Міф ці рэальнасць?” Класныя кіраўнікі арганізавалі прагляд інфармацыйнага відэароліка пра ВІЧ для падлеткаў “ВІЧ/СНІД”.

   Дата 1 снежня штогод заклікае ўсю сусветную грамадскасць не проста памятаць пра гэту пакуль што невылечную хваробу, але і быць цярпімымі да тых, хто з’яўляецца яе пераносчыкам. І, галоўнае, што павінен для сябе зразумець кожны, хто жыве на планеце, - неабходна памятаць, што прафілактыка вельмі важная ў барацьбе за здароўе.

Разделы сайта