Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.11.2023

Экскурсія на конеферму "Гарадоцкі"

24 лістапада навучэнцы 1-3 класаў разам са сваімі педагогамі наведалі Племянную конеферму Дзяржаўнага прадпрыемства «Гарадоцкі», якая займаецца захаваннем і развядзеннем коней, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
У Беларусі існуюць усяго дзве папуляцыі коней, якія з'яўляюцца нашым нацыянальным здабыткам - гэта беларуская запражная парода і палеская абарыгенная папуляцыя.
На пачатак 2023 года ў гаспадарцы 60 коней палескай папуляцыі і 7 беларускай запражной пароды. Адзначым, што на ферме таксама жывуць чатыры конікі пароды Шэтлендскі поні і тры ослікі Шрэк, Маша і Фіёна.
Ферма адкрыта для наведвання і знаёмства з коньмі, поні і ослікамі. Большасць дзяцей упершыню бачыла коней так блізка, тым больш яны змаглі іх пагладзіць, пакарміць, пакатацца верхам на поні на повадзе. Дзеці засталіся вельмі задаволенымі. 

Разделы сайта