Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.11.2023

Таварыскія сустрэчы

Таварыская сустрэча па валейболе паміж камандамі дзяўчат ДУА “Краснавольская  сярэдняя школа” і ДУА “Сярэдняя школа аг. Вулька-2”  адбылася на базе нашай установы адукацыі. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі выдатную фізічную падрыхтоўку, спартыўны энтузіязм і камандны дух. Гульня выдалася напружанай і захапляльнай. Па выніках спаборніцтваў перамогу атрымала каманда гаспадароў. Віншуем дзяўчат  з поспехам  і жадаем новых перамог і здзяйсненняў.

  

          Паміж вучнямі нашай установы адукацыі і вучнямі ДУА "Міжлеская сярэдняя школа" адбылася таварыская сустрэча па баскетболе сярод юнакоў 9-11 класаў. Ва ўпартай барацьбе з мінімальным адрывам – 6:8 перамагла каманда гасцей, з чым іх і віншуем.

    

Разделы сайта