Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.10.2023

Тыдзень бацькоўскай любові

Што такое для чалавека сям’я?  Сям’я – гэта дом, тата і мама, нашы самыя  блізкія людзі. Сям’я з першых імгненняў жыцця акружае кожнага з нас. Гэта агульныя клопаты, радасці і справы. Гэта каханне і шчасце. Сям’я – гэта фундамент, на якім будуецца наша жыццё. 

          Тыдзень бацькоўскай любові, які адбыўся ў нашай школе, быў насычаны мерапрыемствамі. На працягу Тыдня на ўроках дзеці стараліся максімальна праявіць сябе ў вучобе, сваімі рукамі стваралі падарункі для родных і блізкіх. Адзіны ўрок пад назвай “Цяпло бацькоўскай душы” прайшоў для вучняў 1, 8 класаў, на якім вучні расказвалі гісторыі пра свае сем’і, стваралі партрэты сям’і, калажы, разважалі на тэму “Што такое сям’я?”. Вучні 1-4 класаў разам з выхавальнікамі групы падоўжанага дня арганізавалі выставу малюнкаў “ Усе краскі вясёлкі для таты і мамы” .

          Для вучняў пачатковых класаў ў цікавай форме распавёў пра сваю службу ў пагранічных войсках СССР настаўнік, пагранічнік, Вячорка Анатолій Цімафеевіч. Мамы і дзеці вучняў 5-7 класаў прынялі ўдзел у спартландыі “Мае бацькі самыя лепшыя” . Ад праведзеных мерапрыемстваў Тыдня ва ўсіх ўдзельнікаў засталіся самыя цеплыя ўражанні.

   

   

Разделы сайта