Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.10.2023

СВЯТА НАСТАЎНІКАЎ

Штогод у першыя дні кастрычніка наша краіна адзначае цудоўнае свята-Дзень настаўніка. Менавіта ў гэты дзень нашым дарагім педагогам гавораць словы падзякі, дораць кветкі, ладзяць канцэрты і ранішнікі. І наша школа не стала выключэннем. Дзень настаўніка-агульнае свята, свята ўсіх пакаленняў, удзячных за атрыманыя веды і ўменні, за выхаванне. Успаміны пра школу, пра вобраз паважанага настаўніка суправаджаюць кожнага з нас на працягу ўсяго жыцця, падахвочваюць толькі да добрых учынкаў, служаць апорай у цяжкую хвіліну. Па традыцыі ў гэты дзень навучэнцы школы рыхтуюць для сваіх педагогаў святочны канцэрт. Словамі падзякі, павагі, удзячнасці была адзначана праца настаўнікаў. Для іх гучалі песні, вершы пра школу і настаўнікаў, былі пастаўлены гумарыстычныя інсцэніроўкі са школьнага жыцця. Настаўнікі і вучні атрымалі вялікі эмацыянальны зарад і задавальненне ад праведзенага мерапрыемства.

                                                  

 У нашай школе існуе добрая традыцыя віншаваць ветэранаў педагагічнай працы са святам. І гэты год не выключэнне. Навучэнцы павіншавалі педагогаў з прафесійным святам.

Разделы сайта