Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.05.2023

АПОШНІ ЗВАНОК

Апошні званок у апошні раз склікаў выпускнікоў установы адукацыі на святочнае мерапрыемства. Па традыцыі пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўрачыстай лінейкі выпускнікоў павіншаваў дырэктар школы Аляксандр Міхайлавіч Шмат. Цёплыя словы віншавання прагучалі ад дырэктара ААТ “Вульковский Рассвет”, першай настаўніцы Паўловіч Саф’і Мікалаеўны, класнага кіраўніка Кісель Галіны Сяргееўны, бацькоў і вучняў. Традыцыйным стала выкананне развітальнага вальса. Напрыканцы мерапрыемства выпускнікі 11 класа разам з класным кіраўніком Кісель Г. С. і першай настаўніцай Паўловіч С. М. запусцілі ў паветра шары.
                       У ДОБРЫ ШЛЯХ, ВЫПУСКНІКІ!

Апошні званок

Няўмольны рух жыцця і хуткаплынны.
Вось і для вас прыйшоў расстання час.
Хвалюючыя ціхія хвіліны
Яшчэ ўспамінам вернуцца не раз.

У кожнага свае былі сцяжынкі
Да роднай школы ад бацькоўскіх хат.
Цяпер і вы не хлопчыкі, дзяўчынкі,
А выпуск школы з юнакоў, дзяўчат.

 Дзяцінства больш не вернецца ніколі-
Пераступілі вы яго парог.
І гэты ранак развітальны ў школе
Успомніцца на тысячах дарог.

Званок апошні сэрца ўстрывожыць
І адаб’ецца смуткам у вачах.
З дзяўчынак хтосьці і заплача можа-
Зусім не так, як плачуць па начах.

Наперадзе іспыты, хваляванні
І баль, што пройдзе праз усё жыццё.
І будуць зноў сустрэчы і расстанні,
І светлага кахання пачуццё.

Усё будзе, толькі вось у школу
Не давядзецца болей вам хадзіць
І ранцы па апаўшым лісці долу
З сабою будуць іншыя насіць.

Настаўнікам свой “дзякуй” развітальны.
Вам шмат разоў захочацца сказаць.
На балі з імі да зары світальнай
Вы будзеце спяваць і танцаваць.

Святлеюць ад усмешак добрых твары.
Як многа сёння кветак і гасцей!
Хай збудуцца надзеі ўсе і мары.
А ў школу ўсё ж прыходзьце вы часцей.

Разделы сайта