Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.05.2023

“Лунінецкі дзяржаўны політэхнічны каледж”. Квэст “Старт у прафесію”

У суботу, 06.05.2023 года, дзевяцікласнікі прынялі ўдзел у квэсце “Старт у прафесію”, які праходзіў ва ўстанове адукацыі “Лунінецкі дзяржаўны політэхнічны каледж”. Знаёмства з установай і прафесіямі, якія можна набыць пасля дзевяці класаў, прайшло цікава і запамінальна. У гульнявой форме вучні пазнаёміліся з умовамі пражывання і навучання, прафесіямі сакратара і электраманцёра, кантралёра-касіра і касіра гандлёвай залы, аператара электронна-вылічальных машын і прадаўца і іншымі. Была магчымасць самім акунуцца ў атмасферу пэўных прафесій і праверыць свае веды, уменні, здольнасці. Знаёмства з установай пакінула самыя яркія ўражанні.

Разделы сайта