Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2023

Урок мужнасці “Абараняць Радзіму –абавязак і гонар”

23 лютага - гэта не толькі зімні дзень, не толькі мужчынскае свята. У першую чаргу, гэта яшчэ адзін дзень памяці пра далёкія для нас ваенныя гады. Гэта дзень памяці пра подзвігі нашых родных і блізкіх, знаёмых і незнаёмых.  Менавіта таму 23 лютага з вучнямі 7-10 класаў праводзіўся ўрок мужнасці “Абараняць Радзіму – абавязак і гонар”, які падрыхтаваў і правёў настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, прадстаўнік Лунінецкай пярвічнай арганізацыі Пінскай гарадской арганізацыі " Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы" Вячорка Анатоль Цімафеевіч. Гэта быў аповед пра ваенны час, пра баі за Радзіму, партызанаў і іх гераічныя подзвігі. Вучні ўважліва слухалі, іх вочы былі напоўнены разуменнем і болем за свой народ. Няма больш высокага прызвання, чым служыць справе міру і абараняць Радзіму.

Разделы сайта