Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.11.2022

МІС ВОСЕНЬ

Восень - зусім не маркотная пара, а час, калі прыгажосць прыроды становіцца самай пышнай, яркай. Усё вакол радуе вока: залаты лістапад, пшанічныя косы бяроз, пурпуровыя гронкі рабін.

Нягледзячы на тое, што на вуліцы ўжо з'явіліся першыя сняжынкі, апошні месяц восені для вучняў нашай школы стаў самым маляўнічым і вясёлым. А стварыць свята восеньскага чараўніцтва дапамагла конкурсная праграма “Міс Восень".

На сцэну выходзілі дзяўчынкі 5 - 9 класаў у маляўнічых восеньскіх касцюмах. Удзельніцы на суд журы павінны былі прадставіць абарону свайго касцюма, прадэманстраваць сваю творчасць, кемлівасць, уменне трымацца на сцэне, артыстызм. Яны спявалі, танцавалі, дэманстравалі сваё мастацкае майстэрства.

Таксама канкурсанткі прадставілі журы свае стравы, прыгатаваныя загадзя, дома з удзелам бацькоў. Усе стравы зробленыя з выкарыстаннем сезонных садавіны і агародніны . Удзел у розных конкурсах надавала мерапрыемству атмасферу радасці і свята. Усе канкурсанткі былі адзначаны тытуламі, а "Міс Восень-2022" прызнана вучаніца 6 класа Гушчэня Анастасія.

  

Разделы сайта