Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.10.2022

Дзень бацькі

Кожны дзень у жыцці любога чалавека адбываюцца нейкія выдатныя падзеі. Заўсёды ёсць каго павіншаваць. З нядаўніх часоў разам з Днём Маці сталі адзначаць і Дзень бацькі. Нетрадыцыйна да святкавання Дня бацькі падышлі настаўнікі пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа аг. Вулька-2». Сярод навучэнцаў была праведзена выстава фотаздымкаў «Нашы таты - лепш за ўсіх». Кульмінацыяй свята было выступленне Вячорка А. Т, настаўнікі гісторыі, памежніка, які распавёў дзецям пра тое, як горда гучыць слова «Бацька». Паведаміў дзецям пра сваю службу ва Узброеных сілах СССР. Ну і, вядома, праспяваў,для ўсіх прысутных, песні ваенных гадоў. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі граматы за актыўны ўдзел у выставе. Такое мерапрыемства навучэнцам запомніцца надоўга.

Разделы сайта