Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.10.2022

Я слаўлю мамы светлае імя

                                                                   Я слаўлю мамы светлае імя-

     Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.

      Матулінага сэрца цеплыня

      Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.

      Я слаўлю мамы светлую душу,

      Якая разумее нас з паўслова

      Я толькі маму памагчы прашу,

                                                                   Калі жыццё паставіцца сурова.

Я слаўлю позірк маміных вачэй,  

Якія бачаць , што нам невядома.

Даруйце боль праплаканых начэй,

Калі нас доўга не бывае дома.

Я слаўлю маму, бо яна - як Бог -

Усім прабачыць і усё даруе,

Яна для нас сабою ахвяруе,

Як аніхто пакуль яшчэ не змог.

                               М. Ляшчун

15 кастрычніка ў школе адбыўся святочны канцэрт  прысвечаны Дню маці.  Вучні разам са сваімі класнымі кіраўнікамі падрыхтавалі для сваіх дарагіх і любых матуль не толькі цёплыя словы ўдзячнасці, але і песні, танцы, інсцэніроўкі. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў. Свята прайшло на хвалі добрага настрою, у шчырай сардэчнай атмасферы.  

     

Разделы сайта