Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.09.2022

Тыдзень роднай мовы

24.09.2022 г. ва ўстанове адукацыі праведзены конкурс “Чытаем вершы пра родную мову” сярод вучняў 5-11 класаў (па плане Тыдня беларускай мовы і літаратуры “Як ты дорага мне, мая родная мова!”). Адзначана чытанне Насені Ганны (11 клас), Гушчэні Анастасіі (8 клас), Соц Аляксандры (6 клас), Насені Дар’і (5 клас). Пры падвядзенні вынікаў аўдыторыі было прапанавана падзяліцца сваімі любімымі творамі на роднай мове, чым вучні і скарысталіся.

Ва ўстанове падрыхтавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Пад небам сінім”, у якой прынялі ўдзел не толькі вучні школы, але і дарослая аўдыторыя. У рознай тэхніцы прадстаўлены цікавыя работы Ванюк М.У. (вышыўка), Вячоркі Т.А. (выцінанка, папяровае пляценне), Гаргун В.В. (выцінанка, вязанне, арыгамі), Казачок Н.М. (выяўленчае мастацтва, вязанне, дэкупаж), Нагорнай К.М. (выяўленчае мастацтва), Паўловіч В.А. (выцінанка, вышыўка), Паўловіч Г.Р. (вышыўка), Шмат Л.Ф. (вышыўка, выцінанка), Яраховіч М.Р. (арыгамі).

Сярод вучнёўскіх работ адзначаны работы Яраховіч Ганны (“Дуб”) – 11 клас, Маслечкі Марыі (“Прабуджэнне”) – 9 клас, Нікалаевіч Ліяны і Маслечкі Марыі (“Наша зямля”) – 9 клас, Кішкевіч Юліі і Клеўжыц Аліны (“Радзіма”) – 9 клас, Насені Дар’і (“Зямля пад белымі крыламі”). Віншуем пераможцаў!

 

 

Разделы сайта