Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.09.2022

Тыдзень спорту і здароў'я

Ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа аг.Вулька-2» крэатыўна падышлі да арганізацыі Тыдня спорту і здароў'я. Настаўнікі зрабілі стаўку на розныя формы правядзення мерапрыемстваў, якія былі як спартыўныя, так і творчыя. Творчасць, палёт фантазіі паказалі вучні падчас конкурсу малюнкаў “Мой любімы від спорта”. Юныя мастакі рэкламавалі заняткі спортам і фізкультурай, агітавалі за актыўны лад жыцця і правільнае харчаванне, гаварылі цвёрдае НЕ шкодным звычкам.

У працяг тэмы здаровага ладу жыцця прайшлі агульнашкольныя спаборніцтвы па валейболе і футболе, спартыўная эстафета “Усе на старт!”, спартландыя “Вясёлыя старты”, гадзіна спартыўнай гульні “Хуткі мяч”, для вучняў старэйшых класаў была праведена дыскусія “Выбіраючы спорт – мы выбіраем здороўе”. У заканчэнне тыдня прайшоў агульнашкольны дзень здароўя.

         

Разделы сайта