Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Урок Человек и мир 4 класс

Тэма:  “Князёўна з трыма імёнамі”

 Мэты:   пашырыць веды вучняў пра палачанку Рагнеду, пра надзей мінулага; пазнеёміць з празаічныммастацкім апісаннем жыццёвага лёсу княгіні; развіваць вусную маналагічную мову вучняў пра адказах на пытанні і ўменне рабіць выставы; зацікавіць вучняў героямі і падзеямі, апісанымі ў творы; выхоўваць пачуццё гонару за слаўнае мінулае краіны.

 Абсталяванне: партрэт Рагнеды, карта Беларусі Х-ХІ ст, на дошцы  запісаны эпіграф:                  

Вазьмі ў звычай, сын герояў і багоў,

Не пагардаць святым сваім мінулым,

А заслужыць яшчэ, і вартым быць яго!

                                      У. Караткевіч

Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення

Змест урока

І арганізацыйны момант                     

ІІ Уступнае слова настаўніка           

-на гэтым уроку мы здзейснім завочнае падарожжа ў Х ст.

-Беларусь –дзяржава ў цэнтры Еўропы. Яе тэрыторыя- 207,6 тыс. км2

-Шмат было войнаў, шмат выпрабаванняў выпала на лёс нашай краіны, але народ захаваў  сваю мову , культуру, звычаі, традыцыі, гісторыю.

Працуем не ўроку ў групах па тэхналогіі развіця крытычнага мыслення. Гэта значыць вы маеце права выказваць свае думкі і не баяцца памыліцца, рабіць самастойныя вывады.

 1. Вызаў.

 У групах  у канвертах заданне: са слоў скласці сказы( чытаюць)

1гр: Полацк- самы старажытны горад

2 гр: Рагнеда – дачка полацкага князя Рагвалода

3 гр: Князь Уладзімір змяніў жыццё Рагнеды.

Такім чынам:

Пра каго будзем сёння гаварыць?

Звяраем з тэмай, запісанай на дошцы.

2.Асэнсаванне зместу

І Паведамленне вучняў пра полацкае княства і Рагнеду.

ІІ Праца ў групах метадам інсерт(маркіроўка тэксту)

-аналітыка-рэфлексійнае чытанне

+знаёмая інфармацыя

- інфармацыя вызывае сумленне

! новая інфармацыя

? інфармацыя зацікавіла, ёсць пытанні.

(настаўнік чытае тэкст, а вучні маркіруюць тэкст)

 Абмеркаванне               

  1. Што вас зацікавіла?
  2. Зачытайце,  які час адлюстраваны ў творы.
  3. Хто такі Рагвалод?
  4. З чыёй асобай звязаны асноўныя падзеі ў творы? (кн. Уладзімір)
  5. Зачытайце, як характарызуе аўтар Рагнеду?
  6. Ці з-за прыгажосці сваталіся да яе?
  7. Чаму адмовіла кн. Уладзіміру? Што значаць яе словы: “ Не хачу разуць сына рабыні.”
  8. Чаму змянілася імя Рагнеды на Гарыславу?
  9. Чаму яна вырашыла забіць мужа?

     10. Хто ўратаваў яе жыццё? Як апынулася на Радзіме?

11.Чаму зноў змяніла імя на Анастасію?

     12. А вы ведаеце значэнне сваіх імён? ( называюць)

     13. А што абазначаюць імёны    Рагнеда (ад Рагвалода)

                Гарыслава (гары слава)

                Анастасія ( вяртанне да жыцця)

14. Сімвалам чаго з’яўляецца імя Рагнеда?( свабоды, мужасці, любові да норода, гордасці)

Фіз.хвілінка

У сшытках: запішыце імёны Рагнеда, Гарыслава, Анастасія тым колерам, які, на вашу думку падыходзіць да пэўнага імя з гэтых трох.

-Потым падбярыце эпітэты да гэтых імёнаў

Рагнеда                          прыгожая

Гарыслава                       разгневаная

Анастасія                       разумная

                                        сталая

                                        светлая

                                       непакорная

 

-Чаму выбралі іменна такі колер для імені?

-Чытаюць, як размеркавалі эпітэты.

Заданне для груп:

“Мастакі”(    ( намаляваць слоўны партрэт Рагнеды)

“Моваведы” ( у тэксце знайсці ўстарэлыя словы іі растлумвчыць іх значэнне)

“Гісторыкі”  (аднавіць гісторыю жыцця Рагнеды, запоўніць кластэр)

(Партрэт на фарзацы падручніка), (устарэлыя словы- крывічы, ворагі, ложа, баяры), кластэр:

 Вывад:  зварот да эпіграфа:               

-Ці трэба ведаць гісторыю свайго краю?

-Якімі трэба расці і для чаго трэба захоўваць мінулае краіны і людзей?

 Дамашняе заданне:  с 222-223 (выр. Чытаць верш “Рагнеда”),

Каменціраванне адзнак за ўрок.

 Рэфлексія

(На партах карткі з пытаннямі, а вучні выбіраюць пытанне і адказваюць на яго)

Разделы сайта