Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Урок математики 4 класс

                                Тэма: “Нумарацыя мнагазначных лікаў (замацаванне)”            4 клас

         Задачы:

  • ствараць умовы для замацавання суадносін паміж  разрадамі  классаў,
  •  алгарытмаў чытанняў; запісу  мнагазначных лікаў;
  • садзейнічаць развіццю матэматычнай мовы;
  • стымуляваць мысліцельную дзейнасць вучняў;
  • садзейнічаць выхаванню ўменняў працаваць у калектыве і самастойна.

Афармленне дошкі: Дата; дэвіз урока “У матэматыку сцяжынкі мы адолеем

 без замінкі”; фотаздымкі гор (г.Сакрэтаў, г.Тлумачэнняў; г.Разважанняў,

г.Рашай-ка; г.Задачкіна; г.Дасягненняў)

 Ход урока:

 Арганізацыйны момант.

Я жадаю вам добрага настрою і чакаю, што на ўроку вы будзеце

У- уважлівымі

Р- разумнымі

О- добразычлівымі

К- кемлівымі.

Праверка  д/з   

(запіс даты)чыстапісанне   327

Пастаноўка вучэбнайнай задачы.

Я праваную Вам адправіцца ў турыстычны паход у горы пад  дэвізам “У матэматыку сцяжынкі мы адолеем без замінкі”. (Запіс на дошцы)

                      I.            Вуснае лічэнне (Гара САКРЭТАЎ)

1.Назавіце найменшы шасцізначны лік. (100.000)

2. Назавіце найбольшы шасцізначны лік. (999.999)

3. Колькі мінут у 1 гадзіне? (60)

4. Колькі дзен у годзе? (365 або 366)   стар.64 падручн.

5. Што цяжэй 1кг ваты або 1 кг жалеза? (Вага аднолькавая)

6. Певень, які стаіць на адной назе, важыць 3 кг. Колькі важыць певень,

 калі стаіць на 2-х нагах? (Столькі ж – 3 кг)

Мы адправіліся у паход у 6г 35мін раніцы (паказаць).

Прывал здзейснілі праз 80 мін. Колькі будзе часу? (7 ч 55мін) (паказаць)

– Перавесці 7г 55 мін у мінуты. (475 мін)

8.Што мы ведаем пра 1км=1000м=1000 000мм ;1м =10дм=1000мм

9.1 стагоддзе роўнае 100г

10.Плошча квадрата са стараной 1дм   (роўная 1дм2)

Мы разгадалі ўсе сакрэты першай гары. Малайцы!

(На вяршыню г.Сакрэтаў прымацоўваем сцяг).

Актуалізацыя ведаў. Пастаноўка вучэбных задач.

 Як называюцца лікі 1.000.000, 999.999  (мнагазначныя).

Звярніце ўвагу на запісаныя на дошцы лікі

  4.302,    63.250,    502.671.

 Што патрэбна зрабіць, каб правільна прачытаць лікі?

(Разбіць на классы, адлічыць па 3 лічбы справа. Першы клас – клас адзінак,

 другі клас – клас тысяч).

(адзінкі,дзясяткі,сотні-складаюць першы клас

(адзінкі тысяч, дзясяткі тысяч,сотні тысяч-складаюць другі клас

Разважай так:

У ліку 546.000 змяшчаецца 5 соцен тысяч,4 дзяс.тысяч.-клас тысяч

Тры нулі ўкласе адзінак.Гэта азначае ,ўто ўліку адсутнічаюць адзінкі першага класа.

                   II.            Замацаванне.

  1. Работа з мнагазначнымі лікамі. (Гара ТЛУМАЧЭННЯЎ.)

Мы падыйшлі да г.Тлумачэнняў

   а)   Прачытаць лікі, робім запіс у сшытках (712 345,  160 002,  245 809). 

     Колькі адзінак кожнака класа ў гэтых ліках?

                  б)7000 .2 +1=  14  001   хлопчыкі    (50 000+40 000):3=30 000

                    21000 : 3 .1=  7001    дзяўчынкі (800000- 600 000).2=400 000

   в)параўнайце  7300м   73дм-хлопчыкі

     210мм    21см-дзяўчынкі

  г) выразі ў кілаграмах 21т21кг=21021кг-х                                       15т 5ц=15500кг-дз.

д)рашы задачу стар.85 №2 дзяўчынкі;

№5 хлопчыкі рашэнне тэкставых задач                                                      

Вы адолелі і гару Тлумачэнняў. Малайцы.  (На вяршыню г.Тлумачэнняў прымацоўваем сцяг).

 фізкультмінутка

   Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

Зараз адпраўляемся на вяршыну гары РАШАЙ-КА!

Рашэнне ўраўненняў (кожнаму). лісток

(На вяршыню г.Разважанняў прымацоўваем сцяг

Д/з №1,2 ст.87 (тлумачэнне)

Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія дзейнасці.

Вось мы і дабраліся да галоўнай гары нашага турыстычнага пахода –  гары ДАСЯГНЕННЯЎ.

Давайце ўспомнім, чым мы займаліся на ўроку. (Адказы вучняў.)

Прымацуйце свой сцяжок на тую гару, заданне якой падалося Вам самым цікавым?

На г.Дасягненняў прымацуйце сцяг такм чынам:

  • ВЯРШЫНЯ гары – без цяжкасцей спраўляўся з заданнямі настаўніка;
  • Сярэдзіна  гары – пры выкананні некаторых заданняў спатрэбілася
  • дапамога аднакласнікаў або настаўніка;
  • ПАДЭШВА – амаль на кожнай гары заданні былі цяжкімі, было шмат
  • памылак пры самастойнай працы.

Разделы сайта