Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Урок математики. 3 класс.

Урок матэматыкі ў 3-м класе "Множанне 0 і на 0"

Мэта ўрока:

1.         Пазнаёміць з правілам множання 0 і на 0.

2.         Удасканальваць вылічальныя навыкі і ўменне рашаць задачы.

3.         Развіваць назіральнасць, лагічнае мысленне і ўменне разважаць.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант. СЛАЙД 1

Весела звініць званок.

Пачынаем наш урок.

Далёка-далёка за гарамі, за марамі, за высокімі лясамі ёсць краіна Матэматыка. СЛАЙД 2.

Там жыве каралева, якая ёю кіруе. Лепшы сябар каралевы - Знайка-Матэматык. СЛАЙД 3.

Ён часта прыносіць нам з каралеўства нешта новае і цікавае, але сёння з ім адбылася бяда, яго выкраў злы калдун і пасадзіў у вязніцу. СЛАЙД 4

НашЗнайка спяшаўся да нас на ўрок і тут з ім такое здарылася. А вы жадаеце яго выратаваць?

Тады мы павінны адправіцца ў вандраванне, каб знайсці і выратаваць нашага сябра. На шляху нам спатрэбіцца розум і кемлівасць, уменне назіраць, разважаць і рабіць вывады і вядома план - карта вандравання. СЛАЙД 5

Адпраўляемся ў шлях.

Вандраванне пачнем ад нашай школы, таму адкрыйце сшыткі і запішыце дату и класная работа. СЛАЙД 6.

II. Хвілінка каліграфіі.

- Мы рухаемся ад школы ў бок гары (Хвілінка каліграфіі) дзе выканаем першае заданне.

(На экране з'яўляюцца лікі 2, 10, 6, 4, 8) СЛАЙД 7

Каб падняцца на вяршыню гары, запішыце гэтыя лікі ў парадку памяншэння. (10, 8, 6, 4, 2)

- Што аб'ядноўвае гэтыя лікі? (Гэтыя лікі цотныя)

- Знайдзіце лішні лік і абгрунтуйце свой адказ.

- Што яшчэ можна сказаць аб гэтым ліку?

- З якіх лічбаў складаецца гэты лік?

- На які з наступных пералічаных лікаў дзеліцца гэты лік?

- Складзеце ўсе адназначныя лікі. Які адказ? (20)

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА ДЛЯ ВАЧЭЙ   СЛАЙД 8

III. Актуалізацыя новых ведаў.

- Мы падыходзім да лесу, які завецца "Думай - лічы".

СЛАЙД 9

Запомните все, что без точного счета

Не сдвинется с места любая работа.  
Без счета не будет на улице света,
Без счета не может подняться ракета,
Без счета письмо не найдет адресата,
И в прятки сыграть не сумеют ребята.

Запісваем адказы ў сшытках.

1.         У колькі разоў 8 менш чым 32? (у 4 разы)

2.         На колькі 35 больш 5? (на 30)

3.         Павяліч 9 у 9 разоў. (81)

4.         Паменш 18 на 9. (9)

5.         Знайдзі здабытак лікаў 9 і 6. (54)

6.         Знайдзі дзель лікаў 16 і 8. (2)

7.         Паменш 49 у 7 раз. (7)

Памяняліся сшыткамі з суседам па парце. Праверце сябар у сябра работу, параўнаеце з правільнымі адказамі. Памылкі выпраўляйце простым алоўкам.

СЛАЙД 10

Хто дапусціў больш чым 5 памылак? Хто дапусціў 1-2 памылкі? А хто выканаў работу без памылак?

- Малайцы! Дзякуючы вашым ведам мы не заблудзіліся ў лесе і можам прадоўжыцьнаш шлях.

Мы падыходзім да возера "Задачкіна" СЛАЙД 11

Воўк і заяц спаборнічаюць у басейне. Воўк праплывае за 1 хвіліну 8 метраў, а заяц 800 см. Хто прыплыве да фінішу раней?

(У 1 метры 100 см  У 8 метрах 800 см          800 см = 800 см, значыць, яны прыплываюць разам)

- Малайцы!

IV. Паведамленне тэмы і мэты ўроку. СЛАЙД 12.

  1. Пазнаёміць з правілам множання о і на 0.
  2. Удасканальваць вылічальныя навыкі і ўменні рашаць задачы.
  3. Развіваць назіральнасць, лагічнае мысленне і ўменне разважаць.

Наперадзе востраў "Памножайка" СЛАЙД 13

На гэтым востраве мы пазнаёмімся з новымі прыкладамі і навучымся рашаць іх. Вы павінны быць уважлівымі, слухаць, правільна лічыць і рабіць вывады.

V. Работа над новай тэмай (вусна "па ланцужку").

7*1                  0*6     

1*5                  12*0   

1*14                0*5     

            0 + 18             17*0

            19 - 0              0*3

            0 + 4               4*0

На якое правіла дадзеныя прыклады ў 1 слупку? Які вывад можна зрабіць?

Паглядзіце на 3 і 4 слупкі.

З якім правілам мы сутыкнуліся пры рашэнні дадзеных прыкладаў?

(Пры множанні любога ліку на 1, атрымаецца то лік, якое множылі.

Пры множанні любога ліку на нуль атрымліваецца нуль.)  

Правільна рабяты! Малайцы!

Сёння мы з вамі будзем знаёміцца з множаннем 0 на лікі і лікаў на 0.

Адкрыйце падручнікі на стар. 94 і прачытайце правіла ў чырвонай рамцы.

Які вывад можам зрабіць?

Вывад: "Пры множанні любога ліку на нуль атрымліваецца нуль". СЛАЙД 14.

Малайцы, рабяты!

VI. Фізкультхвілінка. СЛАЙД 15

Наперадзе палянка "Адпачывайка", давайце зробім прывал.

VII. Замацаванне.

На нашым шляху ізноў перашкода - вёска "Трэніруйся, замацоўвай" СЛАЙД 16

№1 СТАР. 94 Па ланцужку вусна знайсці значэнне выразаў.

СЛАЙД 17         Задача №4 стар.94

- Прачытайце задачу.

- Пра каго гаворыцца ў задачы?

- Колькі старонак чытаў Коля ад панядзелка да пятніцы?

- Колькі гэта дзён?

- Колькі старонак прачытаў Коля ў суботу? А ў нядзелю?

 Прачытайце пытанне задачы.

- Можам адразу на яго адказаць?    І г. д.

Запішыце рашэнне гэтай задачы. СЛАЙД 18

Малайцы, рабяты!

Справіліся з усімі заданнямі, мы дабраліся да замка злога калдуна СЛАЙД 19 і трэба вызваліць Знайку-Матэматыка, для гэтага нам патрэбна выканаць апошняе сакрэтнае заданне. У кожнага з вас на парце ляжыць канверт. Адкрыйце яго. Самастойна прачытайце і выканайце заданне. Кожны з вас за гэтае заданне атрымае адзнаку. Будзьце ўважлівыя.

Выкананыя заданні палажыце ў канверт і пакладзеце на край парты.

VIII. Вынік урока. СЛАЙД 20

- З якім правілам пазнаёміліся?

- Якое заданне было цяжкім?

- А зараз, рабяты, у канцы падручніка у вас ляжаць смайлікі, але яны, на жаль, не маюць усмешкі. Намалюйце, калі ласка, ім усмешку такую, якую б вы хацелі атрымаць сабе за ўрок.

IX. Дамашняе заданне. СЛАЙД 21

Стар. падручніка 95  №1,2

Урок скончаны СЛАЙД 15 

Разделы сайта