Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Урок ИЗО. 3 класс.

План - канспект урока выяўленчага мастацтва у 3  класе

Тэма: Захад

Мэта: - навучыць  ствараць  спакойны  каляровы вобраз аб'ектаў і з'яў прыроды.

Задачы: - спрыяць актуалізацыі ўяўлення пра  выразныя магчымасці колеру;

-  садзейнічаць фарміраванню ўменняў вызначаць настрой твора па яго каляровай гаме;

-  удасканаленне навыкаў перадачы колерам спакойнага эмацыянальнагазместу мастацкага вобраза;

-  стварыць умовы для развіцця  каляровага ўспрымання, вобразнага мыслення

  -  садзейнічаць выхаванню асобы і  трапяткога  стаўлення  да  роднай прыроды.

Абсталяванне (для настаўніка):вучэбны  дапаможнік, праектар:  метадычная табліца, ілюстрацыі з малюнкам захаду,  прэзентацыя.

Мастацкія матэрыялы і прылады для працы: фарбы, пэндзлікі, палітра, альбомныя лісты, слоічкі з вадой,

Ход урока

1.      Арганізацыйны момант

Празвінеў званок для нас.

Усё зашлі спакойна ў клас.

Усталі ўсе ля парт прыгожа,

Усміхнуліся шчасліва.

Ціха селі, спінкі прама.

Бачу:  клас наш -  хоць куды.

Мы пачнем урок, сябры.

-  Дзяжурны вучань,  адчытайцеся, калі ласка, па падрыхтоўцы ўсяго класа да ўроку.

 - Што мы будзем рабіць на ўроку?    (вучыцца, разважаць, маляваць, ацэньваць)

2.      Уступнае слова

- Я прапаную вам рэпрадукцыі мастакоў, падзеліце іх, калі ласка, па жанрах.

- На якія групы падзялілі?

1-я група  нацюрморт? 2-я група  партрэт? 3-я група  пейзаж?

- Чаму гэтыя карціны аднеслі да пейзажу?   

- Што можа быць намалявана на сельскім пейзажы? (Мастак адлюстроўвае палі, нівы, лясы, вясковыя хаты.)

  - Такім чынам,  зробім вывад: пейзажы адрозніваюцца  часам  года, часам  сутак, колерам (цёплыя і халодныя, храматычныя, ахраматычныя)

- Каларытам.  Каларыт - гэтае спалучэнне колераў  у карціне. А спалучэнне колераў што перадае? (настрой)

-  А зараз паслухайце верш Алены Дабравольскай  і скажыце, які настрой ён ў вас выклікаў?

МОЙ ЗАХАД

 

Якой чароўнасцi карцiну

На небе захад утварыў:

Дыск сонца небасхiл пакiнуў

I ярка фарбы запалiў!

 

Пунсовым колерам iграе,

Вясёлкай ў хмарах зiхацiць,

Згушчацца колер пачынае,

Чырвоным золатам гарыць!

 

За гарызонт пабег дзень шпаркi,

Яго як быццам не было,

Ды засталiся дня агаркi,

Бо захад шле яшчэ святло,

 

 

Каб чырвань гаснучага неба

Свяцiла нiбы праз акно,

Святло, бясспрэчна, вельмi трэба,

Як справы скончылiсь даўно.

 

Хай ранак быў у чорных хмарах,

I дзень не мог цяпла дарыць,

Ды вечар ў радасных пажарах

Чырвоным золатам гарыць!

 

Бо вабным золатам засыпаць

Яшчэ час змогу можа даць,

Любую справу можна выбраць,

Я вершы пажадаў складаць.

- І так, які ж  настрой ён ў вас выклікаў?

- Журботны, бо скончыўся дзень, трэба класціся адпачываць, дзень згасае, палі засынаюць.

- Правільна, сапраўды вельмі журботна, калі сканчаецца дзень, але як хораша калі сонца заходзіць. А як завецца час, калі заходзіць сонца?

- Захад.

3.      Паведамленне тэмы і мэты ўроку

- Сёння тэма нашага  ўроку  "Захад". Мы з вамі  працуем гуашшу. І пастараемся адлюстраваць захад сонца на аркушах паперы.    

- Зараз у нас дзень і магчымасці ўбачыць захад  сонца у нас няма, але я вас запрашаю ў фота галерэю паглядзець, якія прыгожыя вячэрнія пейзажы і як змяняецца колер неба. 

 слайд-шоў на экране суправаджаецца паэтычнымі радкамі:

 Солнце уходит в далекие страны,

В сумрак ночной, за леса и моря.

В темных лесах засинели туманы,

В море горит золотая заря.

День угасает. Дневные заботы

С тихой зарей забывает земля,

Пахарь   усталый   вернулся   с   работы,

В теплой росе засыпают поля. (І. А. Буніна)

 

     - Падбярыце словы, з дапамогай якіх можна ахарактарызаваць захад.           

- Дзіўны, загадкавы, казачны… 

Фізкультхвілінка для вачэй                

 - А дзе нараджаецца захад нам цяпер раскажа ………………………………..

- Захад нараджаецца на захадзе. Штораніцы мы бачым як сонца паднімаецца з - за лініі гарызонту з усходняга боку, а ўвечар заходзіць за лінію гарызонту на захадзе. На самай справе яно не паднімаецца і апускаецца, а гэта зямля круціцца вакол сваёй асі. І днём падстаўляе сонцу адзін бок, а ўначы адварочваецца ад сонца.

- Прыгажосць захаду амаль не залежыць ад часу года. У цёплы час года захад можна назіраць часцей, чым узімку. Самы прыгожы захад над вадой. Як вы думаеце, чаму?

- Вада - люстэрка, дзе адлюстроўваюцца…

- Рабяты, мы з вамі наведалі фота галерэю, а цяпер я вас запрашаю ў маляўнічую галерэю. 

Язэп ІльічЛевітан. Змярканне. Стагі

Аркадзь Аляксандравіч Рылоў. Захад

Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі. Пейзаж. Лес

 На карціне беларускага мастака У.Н. Данілова  "Восеньская сімфонія"

- Які каларыт у карціне?

- Чаму такія колеры ён выбраў? Што ён хацеў адлюстраваць?

- А калі бы мастак выкарыстаў шэрыя колеры? Як бы ён перадаў іх?

4. Тлумачэнне паслядоўнасці выканання малюнка

- -Рабяты, цяпер я запрашаю вас у творчую майстэрню мастака. Як вы зразумелі вы- мастакі і  будзеце самі  адлюстроўваць захад.

Этапы малюнка :

Першая што мы з вамі зробім –  увесь ліст заліваем жоўтай фарбай.

Затым праводзім чырвоным колерам зверху і знізу.

Мыем пэндзлік і вадой размываем колеры. Бяром жоўты і чырвоны колер, змешваем на пілітры і адзначаем няроўнай лініяй аблокі. Дабаўляем больш жоўтага і тое ж самае паўтараем у адлюстраванні. Дабавім ў колер крыху чорнага, каб атрымаўся карычневы колер. На сярэдзіне ліста адзначым лінію берага. Намецім ствол дрэва і галінкі. Выціраем вялікі пэндзлік і бяром на яго астаткі фарбы, малюем лісты. Бяром больш жоўтага і чырвонага , змешваем з астаткамі фарбы і тое ж паўтараем у адлюстраванні. Далей возьмем белую гуаш і паўкругам адзначым заходзячае сонца, тое ж паўтараем знізу, дабавіўшы жоўтага колеру. Аранжавым колерам адзначым аблокі, якія заходзяць на сонца.Белым колерам адзначым блікі на воблаках і вадзе.

(Тлумачэнне сумяшчаю з паказам на дошцы)

 6.  Практычная работа вучняў.

- Прыступаем, але памятайце, што калі трохі падсохне  пачынаем прамалёўку дэталяў тоненькім пэндзлікам.

Гучыць спакойная музыка. Кантралірую дзейнасць вучняў, даю індывідуальныя кансультацыі.

 7. Праверка выкананай работы  (выстава работ вучняў)

- Мастак заўсёды арганізуе выставу сваіх работ. А мы цяпер у класе створым Вернісаж. Калі ласка, прымацуеце свае работы на дошцы.

   8. Падвядзенне вынікаў уроку, рэфлексія

- Вы былі мастакамі, і я хачу даведацца, якія  ў вас пачуцці пасля выкананай работы? У вас на парце ляжыць круг падзелены на каляровыя часткі.Прымацуйце да дошкі тую частку круга, якая адпавядае вашым пачуццям ад праведзенай работы. 

- Я радая, што ёсць радасць, захапленне.

-- Малайцы, вы ўсё добра папрацавалі.

Урок скончаны.

Разделы сайта