29 сакавіка работнікі школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі " Аднавім лясы разам". Усе працавалі адказна, беражліва саджаючы маладыя дрэвы. За час працы не толькі высадзілі значную колькасць саджанцаў, але і асвоілі асаблівасці іх пасадкі. Карысная праца на свежым паветры падарыла ўдзельнікам пазітыўныя эмоцыі і магчымасць уласнаручна зрабіць добрую справу. Дадзеная акцыя дазваляе лепш даведацца, як ствараюцца новыя лясы і колькі працы неабходна, каб з маленькага саджанца вырас малады лес. Дзякуючы сумесным намаганням наша краіна штогод прырастае новымі лясамі-нацыянальным багаццем Рэспублікі Беларусь!