Вучні ДУА " Сярэдняя школа аг.Вулька-2 " пабывалі на экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці, наведалі музей вайны - тэрыторыя міру, даведаліся шмат цікавага пра даваенны час, пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці, пра тыя выпрабаванні, якія выпалі на долю людзей, якія трапілі ў палон і тых, хто выжыў у лагерах. Дзеці ўбачылі ваенную тэхніку, прайшлі па тэрыторыі знакавага месца. Напярэдадні вялікага свята - Дня Перамогі, экскурсія дапамагае зразумець навучэнцам, якой цаной заваявана мірнае жыццё.
