7 сакавіка з вучнямі 2 класа і іх матулям была праведзена гульнявая праграма "Віншавальная паштоўка". Гэтае мерапрыемства даказала: нашы дзеці і іх мамы не проста добрыя сябры, але і неверагодна артыстычныя і кемлівыя, эрудзіраваныя і знаходлівыя. Удзельнікі паказалі свае здольнасці ў песенных, паэтычных і танцавальных гульнях. Атмасфера уласнай "Віншавальнай паштоўкі" была напоўнена гумарам, песнямі, вершамі, цікавымі малюнкамі-шаржамі і ўсмешкамі. Мы пабачылі, што падтрымка, добры гумар і прызнанне поспехаў адзін аднаго- гэта лепшая аснова для традыцый класа.

«7+Я= Сям’я»
З мэтай прапаганды традыцыйных сямейных каштоўнасцей, папулярызацыі інстытута сям’і з вучнямі пятага класа праведзена квэст-гульня «7+Я= Сям’я». На працягу мерапрыемства пашыралі веды пра сям’ю, пра маральныя адносіны да сямейных традыцый, разважалі пра агульныя клопаты, радасці і справы і прыйшлі да высновы, што сям’я – гэта маленькі астравок утульнасці ў вялізным свеце.

Матуліны рукі нас песцяць, галубяць,
Так шчыра. як маці, ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі - адзіныя ў свеце.
Шануцйе, любіце заўсёды іх, дзеці. (В. Вярба.)
Вершы пра маму-матулю падкрэсліваюць бязмежную любоў, клопат, самаахвярнасць і цяпло, якія яна безкарысна дорыць свайму дзіцяці. Маці — гэта галоўны чалавек у жыцці, сімвал дабрыні і бяспекі, чыё сэрца заўсёды прабачае і разумее. Яе любоў — самая шчырая і моцная на зямлі.
Напярэдадні 8 сакавіка ў бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні ўголас "Вершы пра маці". Бібліятэкар падабрала кнігі з творамі, якія напоўнены пяшчотай, удзячнасцю і глыбокай павагай к маме. Прачыталі гэтыя радкі разам з дзецьмі, каб змалку вучыць іх шанаваць матчына слова і цеплату родных рук. А таксама размалявалі малюнкі ў падарунак сваёй маме .Кожны напісаў на папяровым пялёстку, якая мама: прыгожая, самая любімая, добрая, і атрымалася кветачка з самымі лепшымі словамі для мамы.

разгарнуць » / « згарнуць