23 лютага ва ўстанове адукацыі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прыёму вучняў у акцябраты. Будычыя акцябраты далі абяцанне: быць вернымі нашчадкамі піянерскіх традыцый, берагчы традыцыі і культуру свайго народа, расці патрыётамі Рэспублікі Беларусь. Рабятам уручылі акцябрскія зорачкі і запрасілі ў незвычайнае падарожжа па цікавых станцыях, дзе яны паказалі свае веды і зрабілі першыя крокі на шляху да новых зорак. Пажадаем ім быць смелымі і адважнымі, дружнымі і ўмелымі, і больш за ўсё на свеце любіць сваю Радзіму.

разгарнуць » / « згарнуць