Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Адно акно

Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Заяўны прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з прыкладаннем дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленай асобай.

Пры звароце грамадзяніну неабходна прадаставіць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.

Да ведама грамадзян: 

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў кабінеце № 101, тэлефон 80164796378

Адказны за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў Ванюк Марына Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі. Папярэдняе кансультаванне грамадзян і (або) папярэдні запіс на прыём да кіраўніка ўстановы адукацыі ажыццяўляецца :

- па тэлефоне 80164796378

- па электроннай пошце vlk2@luninec.edu.by

Для таго, каб скарыстацца магчымасцю запісацца на прыём праз Інтэрнэт, трэба абавязкова пазначыць наступныя звесткі:

- прозвішча, імя, імя па бацьку

- адрас

- тэлефон

- адрас электроннай пошты

- кароткі змест заявы

- куды раней звярталіся па дадзеным пытанні

- ці маецца перапіска

- якія патрабаванні з заяўленых не выкананыя

Просім звярнуць увагу на паўнату прадстаўляемых звестак, якія неабходныя для падрыхтоўкі да прыёму. Ананімныя звароты, калі ў іх няма паведамленняў пра правапарушэнне, не разглядаюцца

Пісьмовы запыт пры наведванні ўстановы адукацыі можна аставіць у кабінеце № 101





Раздзелы сайта