
Аналіз правядзення Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, які праходзіў з 30 красавіка па 4 сакавіка 2026 года. 30 красавіка было адкрыццё Тыдня. Першымі наведвальнікамі бібліятэкі сталі вучаніцы 3 класа Мілана, Саша , Даша і Лізавета з 9 класа. Яны выбралі сабе патрэбныя кнігі і атрымалі невялікія падарункі. Для 1 класа правялі бібліятэчны ўрок-экскурсію “Вучыся быть чытачом”. Дяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы , нагадалі, як трэба захоўваць падручнікі. З інтарэсам пачыталі ўрыўкі з кніг “Чытаем па складам”, “Как хорошо уметь читать”, Азбуку Львёнка и Черепахи” , а таксама пагулялі ў гульню “Горад літар”. Кожны першакласнік атрымаў у падарунак закладку-размалёўку, верную і надзейную сяброўку кніжак. Хто завітаў у бібліятэку ў гэты дзень, змог пазнаёміцца з планам правядзення Тыдня кніг і тэматычнай выставай “Усё лепшае- дзецям”. Нашы наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з навінкамі літаратуры, якія нядаўна паступілі ў нашу бібліятэку, і выбраць для сябе цікавае і захапляльнае чытанне.
31 красавіка, у Дзень роднай мовы, з вучнямі 5 класа правялі гульню-віктарыну “Я люблю Беларусь”. У час яе дзве каманды “Васілек” і “Лянок” адказалі на пытанні пра Беларусь, адгадалі загадкі на беларускай мове. А таксама паўдзельнічалі ў конкурсе “Беларускі дызайнер” па ўпрыгожванню фартушка і кашулі беларускімі ўзорамі. Лепш за ўсіх атрымалася ў Радзівона, Нікі і Улада. З вучнямі 7 класа пагулялі ў гульню-віктарыну “Прадоўж прыказку” і “Як сказаць па-беларуску”. На выставе “Час чытаць на роднай мове” стаялі кнігі, якія дапамагаюць лепш зразумець беларускую мову. Вучні пазнаёміліся з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра нашу мілагучную родную мову, а таксама даведаліся пра сакрэты прыгатавання традыцыйных беларускіх страў. У школьнай бібліятэцы чытачы зазірнулі ў куфар хатніх рэцэптаў “Смачна есці”. Беларускі народ мае багатую культурную спадчыну, яе цікавай старонкай з’яўляецца – гісторыя і традыцыі беларускай нацыянальнай кухні, якая існуе ўжо шмат стагоддзяў.Старадаўнія рэцэпты беларускай кухні захаваліся да нашых дзён, і цікавасць да іх сярод жыхароў і гасцей краіны расце. Запрасіць сяброў на смачную мачанку ці парадаваць сям’ю бульбянымі зразамі? Сярод рэцэптаў беларускай кухні шмат такіх, якія сёння задаволяць любых гурманаў.
1 красавіка , у Дзень гумару і смеху, у бібліятэцы праходзіла гульнятэка “Вясёлыя перапынкі”, у час якіх можна было адказаць на жартоўныя пытанні і загадкі, пагуляць у розныя настольныя гульні, атрымаць пазітыўны настрой і добрыя ўсмешкі. Малодшыя школьнікі з цікавасцю паслухалі і прачыталі самі вершы з кнігі С.Маршака “Вот какой рассеяный”. Выстава-партрэт прапанавала пазнаёміцца з творчасцю Кандрата Крапівы, народнага пісьменніка Беларусіі , паэта, сатырыка, драматурга, перакладчыка, грамадскага дзеяча, літаратуразнаўца.Жадаючыя прачыталі некаторыя сатырычныя і гумарыстычныя байкі і вершы “Незабыўнага дзеда Кандрата”.
2 красавіка,у Дзень казак, з вучнямі 1 класса інсцэніравалі казкі “Калабок” , “Рэпка”з дапамогай лялечнага тэатра.З вучнямі 2 класа правялі гульню- інсцэніроўку па казцы “Тры парасяці”.З вучнямі 4 класа правялі гульню-віктарыну “У гасцях у казкі”, а потым быў конкурс малюкаў “Чытаем і малюем”, перамагла ў якім Кацуба Ксенія.Даведаліся цікавыя факты з творчасці Г.Х.Андэрсэна, вялікага і вядомага казачніка, які нарадзіўся 2 красавіка 1805года, і які ў мінулым годзе адзначаў 200-гадовы юбілей. На выставе “Чароўны свет казак і цудаў” можна было ўбачыць і выбраць для чытання кнігу. Жадаючыя таксама з радасцю размалявалі любімых казачных герояў.
3 красавіка, у Дзень юных інтэлектуалаў, правялі віктарыну “Уважлівы чытач”, у час якой адказвалі на пытанні па зместу прачытаных казак і апавяданняў, пазнавалі творы па пачатку, называлі галоўных герояў, прадоўжвалі назвы вядомых твораў, успаміналі, з якога твора ўрыўкі.З цікавасцю разгадвалі рэбусы і сканворды. З 8-11 класам прайшоў агляд выставы “Класікі беларускай літаратуры-юбіляры 2026 года” 10 і 11 класы падчас знаёмства з выставай “Юбіляры 2026 года” падаравалі бібліятэцы два зборніка твораў для вывучэння ў 10 класе: “Мой народ, мая Айчына” і зборнік драматычных твораў.
4 красавіка падвялі вынікі Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.Самым лепшым удзельнікам мерапрыемстваў ўручылі невялікія падарункі. Яраховіч Аляксандра, Радзюк Мілана, Кацуба Ксенія атрымалі за актыўны ўдзел ў мерапрыемствах кнігі і закладкі.7 клас адзначылі як самы актыўны і пазітыўны, яны таксама атрымалі ў падарунак закладкі.


разгарнуць » / « згарнуць